“Наша ніва”, 1914 год. Зьмітрок Бядуля піша:
“Яны вам скажуць, гэтыя вашые ваякі, што хто галаву сваю хіляець, пужаючыся, той нявольнікам стане у чужынца і будзе пыл ад яго ног выціраць… Яны вам скажуць, што трэба пужацца не жыцьця у сьмерці, а сьмерці у жыцьці… бо яшчэ больш небяспечна сьмерць духа, калі чэлавек ня можэ стаяць за сваё “я”; калі ён, нібы губка, убіраець, упіваецца толькі пабочным, а сваё роднае у яго расплываецца, гіне… Чэкайце сваіх! І новае жыцьцё разверніць у шыр і ў высь скрыдлы свае…”
“Сялянская праўда”, 1924 год:
“Нядаўна па Заходняй Беларусі езьдзіў адзін амэрыканец, які хацеў пазнаёміцца з беларускім народам. Прыгледзіўшыся да тэй вялікай, хоць нязвычайна цяжкай культурнай працы, якую нашае грамадзянства вядзе ў немагчымых, бяспрыкладных варунках, наслухаўшыся ад саміх сялян аб усіх страшэнствах пануючага на нашай зямлі палітычнага “рэжыму”, наш амэрыканскі прыяцель з глыбокім перакананьнем сказаў на разьвітаньне: “Вы, як народ уцісканы, маеце ў сабе вялікую маральную сілу. Перад вамі — вялізарныя дасягненьні. Мейце толькі адвагу іх дабівацца. Будучыня — ваша!”
“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Загадчык аддзелу культуры і прапаганды ленінізму ЦК КП(б)Б Д.Конік:
“Пытанні мовы мастацкае літаратуры стаяць асабліва высока востра ў нас, у Беларусі, бо ў гэтай галіне беларускія нацыянал-дэмакраты асабліва многа нашкодзілі. Рэформа беларускага правапісу была адным з асабліва моцных удараў па шкодніцкай рабоце беларускіх нацдэмаў. Але наша неадкладная задача — зусім выкарчаваць рэшткі гэтага шкодніцтва і забяспечыць далейшае развіццё беларускае літаратурнае мовы на аснове багацця моўнага матэрыяла, створанага ў працэсе барацьбы за дыктатуру пралетарыята, за пабудову соцыялізма”.