Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плякаты кандыдата ад партыі БНФ зрываюць афішных тумбаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня раніцай у Горадні былі сарваны ўсе агітацыйныя плякаты з партрэтам кандыдата ў дэпутаты Міколы Ворана, які балятуецца ў 51-й Занёманскай акрузе. Ён вылучаны ад партыі БНФ, кіруе яе гарадзкой арганізацыяй. Гэта менавіта той самы спадар Воран, выступ якога не паказала абласное тэлебачаньне, у сваім выступе ён заклікаў галасаваць на рэфэрэндуме супраць Лукашэнкі.

Мікола Воран гаворыць, што ў пятніцу і выхадныя яго давераныя асобы вывешвалі ў горадзе ягоныя плякаты. Вярталіся праз паўгадзіны: плякатаў не было, на іх месцы ў некаторых выпадках былі прыклееныя плякаты ягонага канкурэнта — сёньняшняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў спадара Камянецкага.

(Воран:) “Гэта тлумачыцца толькі тым, што ў маім плякаце ёсьць заклік сказаць на рэфэрэндуме рашучае “не” Лукашэнку. Я заклікаю сваіх выбаршчыкаў прыйсьці на выбарчыя ўчасткі менавіта 17 кастрычніка і не ісьці на датэрміновае галасаваньне”.

Спадару Ворану аднойчы нават пагражалі па тэлефоне. Але ён гаворыць, што яго агітацыя знаходзіць водгук у выбаршчыкаў.

(Воран:) “Я нават не чакаў такога: самі выбаршчыкі даволі спрыяльна ставяцца і да маёй праграмы, і да майго закліку наконт рэфэрэндуму, і да маёй асобы. Але, на вялікі жаль, яны ўпэўнены, што вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя”.

На здымку: Мікола Воран
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG