Агітацыйная акцыя пачалася сёньня аб 11-й дня, і меркавалася, што цягам чатырох гадзінаў віцебскія кандыдаты – прадстаўнікі Народнай кааліцыі “Пяцёрка +” будуць раздаваць агітацыйныя матэрыялы, прысьвечаныя выбарам ды рэфэрэндуму. Да партыйцаў далучыліся і віцебскія прадстаўнікі грамадзкай арганізацыі “Фонд імя Льва Сапегі”, якія распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам “Скажы на рэфэрэндуме “НЕ!”.
Кандыдаты “падзялілі” горад на некалькі ўчасткаў, каб агітацыя была паўсюднай, і раздавалі свае ўлёткі каля буйных крамаў, інтэрнатаў, на кірмашах і транспартных прыпынках.
Першымі надзвычайную пільнасьць праявілі міліцыянты з Кастрычніцкага раённага аддзяленьня – ужо праз гадзіну ад пачатку акцыі яны затрымалі кандыдатку ад партыі БНФ Ніну Кавалёву і яе давераную асобу Лявона Панкраценку.
(Кавалёва: ) “Затрымалі нас на праспэкце Фрунзэ. Вахцёрка інтэрната мэдунівэрсытэту сказала, што ёй не падабаюцца мае ўлёткі, ды выклікала ахоўніка. Неўзабаве мы заўважылі, што за намі едзе міліцэйская машына, сочыць. Потым міліцыянты пад’ехалі, папрасілі ў нас улётку, зноў некуды ад’ехалі. А потым зноў вярнуліся і сказалі ехаць зь імі ў пастарунак”.
Вызваляць спадарыню Кавалёву й спадара Панкраценку з пастарунку прыйшлі сябры па партыі ды двое назіральнікаў за выбарамі з АБСЭ. Міліцыянты адразу ж адпусьцілі затрыманых, праўда, забраўшы 500 асобнікаў агітацыйных улётак.
Паводле словаў Ніны Кавалёвай, спачатку міліцыянтаў абурыла тое, што ў тэксьце быў згаданы Лукашэнка, а таксама заклік сказаць “Не” на рэфэрэндуме. Але пасьля візыту назіральнікаў з АБСЭ яны паабяцалі вярнуць забраныя ўлёткі, як толькі правераць, ці насамрэч яны надрукаваныя законным чынам.
Трапіць пад увагу міліцыянтаў давялося таксама й прадстаўнікам БСДП НГ Аляксею Гаўруцікаву ды Алене Фаміной. Не знайшоўшы іншай прычыны, міліцыянты зь Першамайскага райаддзелу загадалі партыйцам сыходзіць, бо яны, маўляў, замінаюць людзям заходзіць у краму. Калі ж пакупнікі сказалі, што прэтэнзіяў ня маюць, міліцыянты загадалі кандыдатам паказаць свае асабістыя рэчы, перагледзелі складзеныя ўлёткі ды зьехалі.
Аляксей Гаўруцікаў ды Алена Фаміна мяркуюць заўтра ж падаць скаргу на міліцыянтаў, якія наладзілі несанкцыянаваны ператрус. А Ніна Кавалёва будзе скардзіцца ў пракуратуру на неправамоцныя дзеяньні міліцыянтаў, якія яе затрымалі.