Кожны чацьвёрты беларускі гараджанін мае сёньня кватэру, якая належыць жыльлёва-будаўнічым каапэратывам. А з улікам актыўнай прыватызацыі дзяржаўнага сэктару ва ўласнасьць грамадзянаў перайшло ажно 80 працэнтаў жыльлёвага фонду краіны. Аднак па-ранейшаму гэты фонд фактычна цалкам абслугоўваецца манапалістам – Мінжылкамунгасам.
Я жыву ў тыповым доме, дзе большасьць кватэраў – прыватызаваная. У выніку спрасьцілася працэдура іх продажу, перадачы нашчадкам, але дачыненьні з сантэхнікамі ды электрыкамі ЖЭУ засталіся бязь зьменаў. Праблема нумар адзін – датэлефанавацца, нумар два – дачакацца... Ну, і якасьць рамонту таксама традыцыйная, савецкая. Інакш кажучы – вымушае жадаць лепшага. Толькі жаданьне тое ніяк не стасуецца з мажлівасьцямі, калі ты ня маеш добрага заробку.
А што адбываецца ў дамох, якія належаць жыльлёва-будаўнічым каапэратывам?
(Спадарыня: ) “Мы задаволеныя абслугоўваньнем. Мы плацім пэўную суму – дворніку, сантэхніку, электрыку. У любы момант можаш зьвярнуцца”.
(Другая спадарыня: ) “А ў нас кран працякаў, сказалі – і ён зараз жа – 5 хвілін – прыйшоў і зрабіў”.
(Спадарыня: ) “Тэлефон дае свой. “У любы момант, – кажа, – тэлефануйце: удзень і ўначы, як хочаце”. На бутэльку не бяруць. Мне так падаецца, што яны ўвогуле ня п’юць – маладыя хлопцы, гадоў 25-30”.
(Другая спадарыня: ) “Раней я ў іншым доме жыла, дык там… Усякае было”.
Гэтак расказвалі жыхары аднаго з каапэратыўных дамоў на вуліцы Сіманава ў Магілёве. Атрымліваецца, жыльлёва-будаўнічы каапэратыў – сапраўдная панацэя ад незьлічоных камунальных бедаў? Не, кажуць гаспадары, раней клопату было болей, чым у суседзяў з так званых “дзяржаўных” дамоў. Хоць і будаваліся за ўласныя грошы. Гаворыць старшыня рады Ўсебеларускага саюзу жыльлёва-будаўнічых каапэратываў Іван Анташкевіч:
(Анташкевіч: ) “Пасьля 1991 году, памятаеце, у нас была калясальная інфляцыя! Даходы людзей не пакрывалі выдаткаў на абслугоўваньне жыльля. І людзі пачалі масава пераходзіць на абслугоўваньне ў жыльлёвыя службы. Дзе іх забіралі больш, дзе менш… У Берасьцейскай вобласьці, напрыклад, у меншай ступені, як і ў суседняй Гомельскай”.
Камунальнікі зусім не гараць жаданьнем браць да сябе каапэратыўнікаў. Маўляў, яны самі па сабе, пакуль дамы й камунікацыі новыя, а спатрэбіцца рамонт – дык хуценька забываюцца пра ранейшую самастойнасьць! Насамрэч, такі падыход не справядлівы, лічыць бугальтарка каапэратыву з Гомелю Далора Андрушачкіна:
(Андрушачкіна: ) “Вось мы зь людзей бралі на капрамонт. Радок такі. Гэтыя грошы акумуляваліся на рахунку ў банку. Як бы асобна на капрамонт. Вось яны на рахунку й прапалі. Былі грошы, як і ўва ўсіх людзей – нуль!”
Сытуацыю камэнтуе лідэр Саюзу жыльлёва-будаўнічых каапэратываў краіны Іван Анташкевіч:
(Анташкевіч: ) “Адносіны да іх заўсёды былі нядбайныя. А на пераходзе 1991-1992 гадоў ЖБК страцілі адлічэньні на капітальны рамонт, якія раней назапашвалі. Страты па краіне склалі пад 225-250 мільёнаў даляраў… Некаторыя адлічылі столькі, што на сябра ЖБК выходзіла па 5 тысяч даляраў! Гэтыя грошы праваліліся...”
(Карэспандэнт: ) “Яны згарэлі ў выніку дэфолту?”
(Анташкевіч: ) “Тады рэфармавалася банкаўская сыстэма, і гэтыя адлічэньні былі праглынутыя банкамі!”
(Карэспандэнт: ) “Але ж гэтыя грошы сталі нечымі?”
(Анташкевіч: ) “Так, яны не прапалі. Аднак галоўнае ў тым, што іх ня стала ў людзей!”
Тады вось жыхары каапэратыўных дамоў і пачалі дабівацца справядлівасьці. Націск быў такі моцны, што сытуацыя ўрэшце хоць і выбарачна, аднак пачала наладжвацца. Праўда, з так званымі “праблемнымі” дамамі, якім патрэбны тэрміновы бягучы ці капітальны рамонт, камунальнікі ўпарта адмаўляюцца заключаць дамовы.
(Анташкевіч: ) “У 2000 годзе мы паспрабавалі правесьці канфэрэнцыю. І на яе зьехаліся 500 старшыняў праўленьняў ЖБК. Зьвярталіся й да кіраўніцтва краіны: “Да-па-ма-жы-це!” Аднак воз і сёньня там. У нас калясальны недарамонт жыльля”.
(Карэспандэнт: ) “На колькі – гадоў на 500?”
(Анташкевіч: ) “У сёньняшніх умовах чалавеку спатрэбяцца 200 год, каб адрамантавалі ягоны дом. Калі ж улічыць прырост недарамонту, дык мы выходзім ці не на 700 год чаканьня…Проста пячорны век!”
Зразумела, што там, дзе не хапае грамадзкай актыўнасьці, і найперш з боку кіраўніцтва жыльлёва-камунальных каапэратываў, усё выходзіць не найлепшым чынам. Гаворыць бугальтарка ЖБК з Гомелю Далора Андрушачкіна:
(Андрушачкіна: ) “Шмат што залежыць ад людзей. Людзі на сваіх месцах ня надта адказна працуюць. Я таксама магла так не працаваць. Магла не хадзіць, не прабіваць, не цікавіцца. Няхай плыве, няхай цячэ, ірвецца. Ёсьць жа каапэратывы, якія нічога не бяруць зь дзяржавы. Яны бяруць зь людзей. І вось таго, што ўзялі, ім хапіла – і годзе”.
Такая мадэль стасункаў каапэратыўнікаў з уладамі даволі пашыраная. Хоць уладальнікі кватэраў і разумеюць, што яна нагадвае гульню ў адны вароты, аднак адстойваць свае правы пабойваюцца... Некалькі год таму, напрыклад, да паўсьмерці зьбілі ідэйнага, так бы мовіць, натхняльніка й арганізатара Саюзу каапэратыўнікаў Івана Анташкевіча. Людзі памятаюць пра тое й сёньня.
Не сьціраецца з памяці й тое, як адфутбольваюць у розных рэгіёнах краіны тых, хто дабіваецца ад дзяржавы рэфармаваньня жыльлёва-камунальнай палітыкі. Той самы спадар Анташкевіч узгадніў свае прапановы нават у міністэрстве, але як пайшоў зь імі ў гарвыканкам, адбылося вось што:
(Анташкевіч: ) “Тры хвіліны размовы, каманда: “На выканкам!”, а на выканкаме цалкам адмовілі. І так яны закрэсьлілі канструктыўную частку разьвіцьця гэтага Саюзу. Далей куды мы толькі ні зьвярталіся – нуль увагі! Ініцыятыва ім не патрэбная…”
(Карэспандэнт: ) “Чаго яны баяцца?”
(Анташкевіч: ) “Узьнікне пытаньне – дзе падзеліся раней забраныя грошы? Трэба фармаваць праграму па дамах-“хрушчоўках”, іх трэба рэканструяваць, мадэрнізаваць! А ў цэлым у краіне – гэта два з паловай мільярды даляраў! Такім чынам, узьнікае вельмі шмат пытаньняў…”
“Таму ўсе спадзяваньні толькі на сябе, абыходзімся мінімумам і не спадзяемся на лепшае”, кажа Леанід Гаравы зь віцебскага райцэнтру Гарадок. Дарэчы, дэпутат тамтэйшага райсавету...
(Гаравы: ) “Цяпер мы ня плацім на капітальны рамонт, у адрозьненьне ад уладальнікаў дзяржаўных кватэраў, і мусім рамантаваць, да прыкладу, у пад’езьдзе ўсё самі. Або калі сапсуецца каналізацыя, мы таксама складваемся і рамантуем супольна. Жывем усе разам ужо 13 год, добра ведаем адзін аднаго, усе праблемы вырашаем разам, але вось устанавіць лічыльнікі цяпла так і ня здолелі: лічыльнікі трэба ставіць усім разам, але ў нас ёсьць людзі, якія цяпер ня маюць на гэта грошай”.
Прыблізна гэтаксама разважае спадарыня Валянціна зь Бешанковічаў:
(Валянціна: ) “Мы стваралі каапэратыў, рэгістравалі, самі дамаўляліся з будаўнікамі… Але ж цяпер няма ніякае розьніцы. Гэта раней розьніца была: нехта дзяржаўнае, бясплатнае жытло атрымліваў, а мы – “за свае” будавалі… Ну, яшчэ хіба такая дэталь: тэрыторыя вакол каапэратыўнага дому таксама ж лічыцца ўласнасьцю каапэратыву, і таму каля каапэратыўнага дому ў нас пазабівалі ў зямлю нейкія жалязякі, рэйкі, каб ня езьдзьлі ды асфальту не псавалі”.
Як відаць – людзі арыентуюцца на мінімум магчымага... А калі падыход іншы – іншы й вынік. Так, у Магілёве ўрэшце знайшлі спосаб дамагчыся якаснага абслугоўваньня жытла і пры гэтым самім ня мець клопату. Тут створаны так званыя каапэратыўныя ЖЭУ. Называюць іх па-рознаму, але людзі звычайна гавораць – “камэрцыйныя”. Яны абслугоўваюць няшмат дамоў, але робяць гэта так, як на вуліцы Сіманава: каб жыхары былі задаволеныя.
(Спадарыня: ) “Ну вось, пафарбавана, дворнік усё прыбірае акуратна”.
(Другая спадарыня: ) “Ні паперкі, нідзе нічога няма”.
(Спадарыня: ) “Як ходзіш каля простых дамоў, дык там, падаецца, больш бруду. А ў нас нармальна”.
Хоць агульная грамадзкая пасіўнасьць яшчэ дамінуе, аднак ужо нельга не заўважаць высілкаў актывістаў рэфармаваньня жыльлёва-камунальнага комплексу, навідавоку й зусім не адзінкавыя прыклады новага падыходу да рэфармаваньня ўва ўсіх рэгіёнах краіны. Вось і пачынаюць настройваюцца ўладальнікі прыватызаванага, каапэратыўнага жытла на сучасныя формы працы. А вэртыкаль хоць і неахвотна, аднак мусіць падтрымліваць такія ініцыятывы. Тым больш што пад націскам энтузіястаў толькі за мінулы год Канстытуцыйны суд прыняў некалькі пастановаў на карысьць уласьнікаў кватэраў і дамоў. Расказвае спадарыня Людміла з ЖЭУ Ленінскага раёну Магілёва:
(Спадарыня: ) “Стаіць пытаньне так: у дамах, дзе 70 і больш адсоткаў кватэраў прыватызавана, дзе, іншымі словамі, зьявіліся ўласьнікі кватэраў, павінны стварацца таварыствы ўласьнікаў”.
Такія таварыствы, паводле ідэі, павінны адкрываць асобны рахунак для пералічэньня платы за паслугі й самастойна ім распараджацца. Пакуль што ўва ўсім Ленінскім раёне Магілёва ёсьць толькі шэсьць такіх таварыстваў. Малавата. Аднак ініцыятыва знайшла водгук у вобласьці – напрыклад, у Бабруйску. Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алесь Чыгір, вядомы сваімі дэмакратычнымі поглядамі, у перадвыбарчай агітацыі не абмінае тэмы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
(Чыгір: ) “Я кажу сваім выбарцам, што выратаваньне тапельцаў – клопат саміх тапельцаў. І прапаноўваю ім ідэю жыльлёва-камунальных таварыстваў. Добра вядома, што кожны жыхар на месяц выплачвае 3,5 даляра за гэтак званы тэхнічны рамонт пад’езду, але ён у некаторых дамах ня робіцца 20 гадоў, а ў некаторых – 30”.
Спадар Чыгір лічыць, што пачынаць стварэньне таварыстваў уласьнікаў трэба з асобных рахункаў на рамонт, каб зьбіраць грошы жыхароў.
(Чыгір: ) “Паводле нашых падлікаў, калі ў пад’езьдзе 15 кватэраў, то праз год на такім рахунку можа знаходзіцца недзе каля 500 даляраў. І гэтых грошай напэўна хопіць, каб зрабіць касмэтычны рамонт – паставіць шыбы, пафарбаваць. І гэта, напэўна, вельмі добрая ідэя, але тут трэба нейкае заканадаўчае афармленьне такіх жыльлёва-камунальных таварыстваў”.
Разуменьне таго, што будучыня рэформаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі шмат у чым залежыць ад кваліфікаванасьці заканадаўчага забесьпячэньня гэтага працэсу, падштурхнула да ўдзелу ў выбарах шматлікіх ініцыятараў рэформы гэтай галіны. Сярод іх і лідэр Саюзу жыльлёва-будаўнічых каапэратываў Іван Анташкевіч.
(Анташкевіч: ) “Грамадзкую прэзэнтацыю канцэпцыі рэформы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі я падрыхтаваў і правёў у 2004 годзе ўва ўсіх абласных цэнтрах. Прысутнічала вялізная колькасьць актывістаў, шарагоўцаў, старшыняў праўленьняў ЖБК. Людзі чакаюць працягу, і мы будзем працягваць сваю працу”.
Ці ўдасца Івану Анташкевічу, Алесю Чыгіру, іншым іхным калегам прабіцца ў дэпутаты – невядома. Мяркуючы з процідзеяньня мясцовых уладаў, вэртыкаль не зацікаўленая ў камунальнай, жыльлёвай рэвалюцыі, скіраванай на дэманапалізацыю галіны. Бо тут – сапраўдная “кармушка” для карумпаванай чыноўніцкай арміі. Аднак яе разбурэньне непазьбежнае па меры паступовага ўмацаваньня ўласьнікаў жытла. Як толькі што прагучала з вуснаў іхнага лідэра, “людзі чакаюць працягу”. Гэта азначае, што канец звычнай сыстэмы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі – справа блізкага часу...