(Спадар: ) “Дзень добры, шаноўнае панства. Я хачу зьвярнуцца да нашых прагрэсіўных дэмакратычных людзей, якія любяць сваю краіну і жадаюць жыць у дэмакратычнай незалежнай дзяржаве. Шаноўнае панства, чаму вы не карыстаецеся прамымі эфірамі на радыёстанцыі “Голас Амэрыкі”? Няўжо гэтак цяжка – узяць і патэлефанаваць – тым больш, званок бясплатны! – і расказаць праўду пра дыктатарскі рэжым Беларусі. Там жа столькі абмяркоўваецца тэмаў, і гэтыя тэмы можна прама зьвязваць з нашай дыктатарскай Беларусьсю. Тое, што творыцца ў Беларусі, трэба крытыкаваць – на любых радыёстанцыях, дзе толькі можна. Бо наш дыктатарскі рэжым у Беларусі не дае расказаць праўду па беларускім тэлебачаньні і радыё. Дык карыстайцеся заходнімі радыёстанцыямі. Вы ведаеце, выходзіць, што па ўсёй Беларусі я адзіны тэлефаную на “Голас Амэрыкі”! Праўда, раней тэлефанаваў адзін хлопец зь Менску, яго клічуць, па-мойму, Уладзімер, прагрэсіўны чалавек, дэмакрат, але пасьля некуды ён зьнік. Я хачу вам, шаноўныя, сказаць, што я не палітык і не апазыцыянэр. Але я лічу сябе дэмакратам, які любіць сваю хрысьціянскую веру, любіць сваю сям’ю, любіць сваю краіну Літву, цяперашнюю Беларусь, і свой народ ліцьвінаў, цяперашніх беларусаў, а таксама – дэмакратыю, свабоду і дабро. І за мной ніхто не стаіць – я просты чалавек, які ледзь-ледзь жыве ў гэтым лукашэнкаўскім пекле. Але я стараюся часам патэлефанаваць, расказаць праўду. Чаму ж я ня чую сваіх суайчыньнікаў, прагрэсіўных дэмакратычных людзей, чаму? Трэба ж імкнуцца, цывілізавана, хто як можа, абараняць нашу прыгожую краіну. Хачу прачытаць урывак са свайго верша:
“Братья белорусы! Из Европы мы. За свободу, счастье драться мы должны. Станем на защиту собственной страны, Герб родной – “Погоня” – будет впереди”.
У канцы я хачу сказаць Божыя словы, якімі журналісты “Голасу Амэрыкі” сканчаюць свае перадачы: спяшайцеся рабіць дабро. І вялікі дзякуй ЗША за ўсё. Дзякуй за ўвагу”.
(Лусевіч Міхаіл, Ліда: ) “Наконт “Акту аб дэмакратыі”, прынятага Кангрэсам ЗША, можна сказаць толькі адно – нарэшце, спадарства, нарэшце вы нешта здолелі зрабіць. Магчыма, запозна – гэтыя выбары пройдуць так, як яны павінны прайсьці, рэфэрэндум будзе такім, як ён і павінен быць – для Лукашэнкі, я маю на ўвазе. Але я хацеў бы ў гэтым званку выказацца наконт камэнтароў па расейскіх каналах, асабліва па “звышдэмакратычным” канале НТБ. Там прагучала менавіта наступнае: “Паводле меркаваньня Злучаных Штатаў Амэрыкі, у Беларусі ёсьць палітычныя вязьні, паводле меркаваньня Злучаных Штатаў Амэрыкі, рэжым мае дачыненьне да зьнікненьня”. Скажыце, шаноўныя прадстаўнікі канала НТБ, “дэмакратычныя” расейскія журналісты, а паводле вашага меркаваньня – што, гэтага няма? Ці вы ня згодныя? Ці, калі нейкія санкцыі ідуць супраць Лукашэнкі, вы забываеце, што такое ўвогуле дэмакратыя? Увогуле, сумленьне? Бо вы страчваеце адзінага надзейнага халуя?”
(Спадар: ) “Лукашэнка ня пройдзе! Яму два, а трэцяга – ня дадзена! Не павінен прайсьці на трэці тэрмін”.
(Алесь, Менск: ) “Паважаныя беларусы! Хачу заклікаць вас не хадзіць на выбары і рэфэрэндум. Як бачыце, па ўсіх плякатах і расьцяжках на першым месцы стаіць рэфэрэндум. Лукашэнку нашмат важней уласная ўлада, чым выбары ў Палату. Чаму не хадзіць на рэфэрэндум? Яму трэба толькі вашая яўка. Больш яму нічога ня трэба, толькі вашая яўка, адсотак выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Як перадалі тыпаграфскія работнікі, бюлетэняў выдрукавана ў два разы болей, чым неабходна. Адсюль выснова, што рыхтуецца фальсыфікацыя. Я паўтараю: яму трэба вашая яўка, вы сваёй яўкай створыце яму праўленьне на рэшту жыцьця. Не хадзіце на рэфэрэндум. Жыве Беларусь, і жыве вечна! Без Лукашэнкі”.
(Васіль Пашковіч, Менск: ) “Добры дзень, паважанае “Радыё Свабода”. Што тычыцца выбараў: у Палатку пройдзе некалькі чалавек ад апазыцыі, для выгляду дэмакратыі. І віна ў гэтым – дэмакратаў. Як назіральнік на ўсіх выбарах, улічваючы досьвед апошніх дзьвюх кампаній, я сьведчу, што ніхто тыя галасы ды яўку на ўчасткі й лічыць не зьбіраецца. Лічу задачай усіх дэмакратычных кандыдатаў, каб факты парушэньняў, фальсыфікацыяў і нават злачынстваў улады падчас выбарчай кампаніі леглі на стол эўрапейскай супольнасьці. Што тычыцца рэфэрэндуму, то яўку зробяць – камісіі атрымалі індульгенцыю ад улады. Таму заклікаю суайчыньнікаў прыйсьці на ўчасткі як мага пазьней, падаць у камісію заяву аб адмове ад удзелу ў рэфэрэндуме, з абавязковай яе рэгістрацыяй, і зрабіць адпаведную адзнаку. Праўда, для гэтага патрэбна калі не адвага, дык хоць кропля грамадзянскай мужнасьці – цяжка чакаць гэтага ад людзей, якія па першым загадзе начальства на працы бягуць галасаваць датэрмінова. Успамінаюцца радкі незабыўнага Ўладзімера Караткевіча: “Нельга верыць у Бога, калі ён такое дазволіў, цяжка верыць у люд свой, калі ён такое сьцярпеў”. Дзякуй за ўвагу”.
(Слухач: ) “Свабода” другі дзень хрыпіць, трашчыць, нічога не чуваць. “Свабода” Расеі гаворыць нармальна, “Свабода” Ўкраіны на ўкраінскай мове – гаворыць нармальна. Што творыцца тут са “Свабодай” на беларускай мове? – Божа мой, гэта ж нейкае глумленьне, я нават не магу прыдумаць, як гэта назваць”.
(Васіль Цыбулька, Віцебск: ) “Шаноўная “Свабода”! Сямнаццатага кастрычніка ў Беларусі адбудзецца ганебны спэктакль, рэжысэрамі якога зьяўляюцца дыктатар Лукашэнка і былая камуністычная хеўра, а зараз – вэртыкаль. Верны сын злачыннай савецкай улады вырашыў, што ён ня горшы за былых генсекаў, якія кіравалі пажыцьцёва, і з дапамогай бальшавіцкіх бонзаў, якіх ён зрабіў губэрнатарамі абласьцей, яны вырашылі трымацца ва ўладзе як мага даўжэй і скрасьці як мага болей. Незьлічонае мноства пакутаў прынесьлі бальшавікі беларускаму народу. Грамадзянская вайна, раскулачваньне, бальшавіцкія рэпрэсіі, галадамор і ГУЛАГ – вось дарункі савецкай улады беларусам. Калі б савецкіх камуністаў змаглі асудзіць і пакараць, як іх сяброў – нямецкіх нацыстаў, не было б ні Айчыннай вайны, і Карэі, ні Віетнама, ні Аўганістана, ні здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі, які абапіраецца на былую камуністычную намэнклятуру, савецкую ўладу, пракуратуру, міліцыю, пракуратуру, КДБ, спэцназ, войскі й Расею. Лукашысты не забаранялі б беларускую мову ў навучальных установах, не разганялі б Вярхоўны Савет, не зьбівалі б дэпутатаў і не забівалі б апазыцыянераў, а Беларусь зараз была б дэмакратычнай, заможнай, квітнеючай краінай, як Польшча, Чэхія, Прыбалтыка ды іншыя краіны. Праз рэфэрэндум і выбары Лукашэнка і ягоная вэртыкаль, лукашысты, спадзяюцца і далей дурыць і рабаваць памяркоўных беларусаў. Жыць па законах дыктатара і турэмшчыкаў нельга! Таму пакуль будзе існаваць гэты злачынны рэжым былых камуністаў на чале з Лукашэнкам, нельга ўдзельнічаць ні ў якіх выбарах і рэфэрэндумах. Толькі байкот!”
(Міхаіл Лекаў, Рыга: ) “Добрай раніцы, шаноўныя спадары зь беларускай рэдакцыі “Радыё Свабода”. Нарэшце я сёньня пачуў некалькі хвілінаў, прысьвечаных сацыяльна-эканамічным пытаньням Беларусі. Пра гэта я вам не перастаю казаць на працягу апошніх тыдняў. Людзям трэба ня голыя палітычныя лёзунгі, а трэба рэальнае жыцьцё, і чым яно будзе лепшым, тым тыя, хто, так сказаць, “прасоўвае” палітыку, будуць больш карыстацца посьпехам. Я не ва ўсім згодны з тым, што вы казалі датычна эканамічных пытаньняў. У прыватнасьці, наконт Польшчы: вы ўказваеце, што заробак там высокі – 600-700 даляраў, але, па-першае, ён крыху ніжэйшы, каля 500, а па-другое, справа ж ня ў голым заробку, а ў тым, што за яго можна атрымаць. У Польшчы дужа цяжкае эканамічнае становішча: беспрацоўе, зачыняюцца прадпрыемствы. Я бываю ў Заходняй Эўропе і бачу, што вакол палякі, бегаюць і шукаюць працу, і г. д. Такім чынам, голая лічба для неабазнанага чалавека – здаецца, і някепска. Але аб’ектыўна – гэта не адлюстроўвае рэальнае эканамічнае становішча ў Польшчы. Хацелася б, каб перадачы былі больш сур’ёзнымі, больш навукова дакладнымі. Але тое, што вы зрабілі крок у правільным кірунку – гэта ўжо добра”.
(Слухач: ) “Добрай раніцы, “Свабода”. Мне здаецца, што, напэўна, столькі ў вас слухачоў, што вы кожную раніцу – вось сёньня ўжо нават надакучыла слухаць вашую абвестку пра гэты ваш нумар, па дзесяць разоў, праз кожныя дзесяць хвілінаў. Вы што, думаеце, мы такія… даруйце за выраз, тупыя, што ня можам ваш тэлефон запісаць? Ці вось, узяць гэтыя музычныя суправаджэньні там, дык таксама гэтая музыка ўжо прыелася. І агляд старых газэтаў таксама… няўжо вы такія кансэрватыўныя, што ня можаце зрабіць неяк перадачу па-іншаму? Дзякуй”.
(Спадар: ) “Добрай раніцы. Вось я хачу меркаваньне выказаць. Учора зноў была клаўнада – цяпер Лукашэнка сабраў з усяе рэспублікі адміністратараў, кіраўнікоў раёнаў, гарадоў і гэтак далей. Бог ты мой, што ён нёс! Гэта сьмеху варта, гэта трэба ня ведаю кім нарадзіцца й кім быць, каб слухаць, што ён гарадзіў. Ён мяшае яйка з божым дарам… Якое дачыненьне мае беларускі народ да яго, да яго людзей, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні цяжкіх злачынстваў? Захад крытыкуе – да яго прымае меры, да Лукашэнкі, а ён пераводзіць гэта на беларускі народ. Як, значыць, пра яго сказалі нешта ня так, гэта значыць – беларускі народ крыўдзяць, гэта да народа нашага. Ды якое дачыненьне мае народ – народ беларускі ўсе паважаюць і са спагадай ставяцца да таго, што адбываецца тут. Часу няма, я б пералічыў, што дзе адбываецца, ні ў адной краіне такога няма. І ўсе фокусы-покусы з павелічэньнем заробкаў і пэнсій… Толькі цяпер ён гаворыць пра гэта – раптам прачнуўся ён, дзесяць гадоў гэтага не рабілася, і цяпер тое, што ён спрабуе зрабіць – гэта хлусьня. Нічога гэтага няма, ніякага павелічэньня няма, усё гэта – глупства, бо тут жа адымаецца гэта, і міністэрства пад яго кіраўніцтвам рабуе людзей, рабуе самым сапраўдным чынам. І вось учора зноў гаворыць: “На 5 даляраў я сказаў толькі каб павысілі, на камунальныя паслугі”. Ну вось так, ну што мне там дадаткова далі – пяцёрку-шасьцёрку, а 5 даляраў – гэта 11 тысяч”.