Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкая праца стала прычынай звальненьня “зуброўца” з магілёўскага атраду МНС


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Актывіст руху “Зубр” з Магілёва Максім Дварэцкі заявіў, што яго прымусілі звольніцца з аварыйна-выратавальнага атраду Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Прычынай стала, паводле маладога чалавека, ягоная грамадзкая дзейнасьць.

20-гадовага магілёўца Максіма Дварэцкага, які працаваў выратавальнікам у атрадзе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, днямі затрымалі міліцыянты пры распаўсюдзе “зуброўскай” газэты. Апасьля начальнікі на працы сказалі Максіму наступнае:

(Дварэцкі: ) “Маўляў, ты тут працаваць ужо не будзеш па-любому. Але яшчэ ў цябе ёсьць брат і бацька (таксама працуюць у МНС) – каб я паклапаціўся хаця б пра іх. Сыдзі па ўласным жаданьні”.

Максім напісаў заяву з просьбы бацькі, які сказаў сыну, што яму не дадуць дапрацаваць да пэнсіі.

Аднак кіраўнік Магілёўскай управы МНС Уладзімір Вашчанка запэўніў, што ніхто не ціснуў на былога супрацоўніка.

(Вашчанка: ) “Мы сказалі, што нам трэба займацца забесьпячэньнем бясьпекі грамадзянаў, незалежна ад прыналежнасьці да той ці іншай партыі. Ён са ўсім пагадзіўся і напісаў заяву на звальненьне”.

Максім Дварэцкі лічыць, што зь ім абышліся несправядліва, і не разумее, якім чынам ягоныя перакананьні могуць паўплываць на працу выратавальніка, а рух “Зубр” называе звальненьне магілёўца палітычным перасьледам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG