Як расказалі ў амбасадзе Францыі ў Беларусі, гэты музэй найбуйнейшы сярод шасьці падобнага кшталту ўстановаў у сьвеце, і мае ў калекцыі 6,5 тысяч калекцыяў калодаў гульнявых картаў усіх часоў і народаў. Карты, прысьвечаныя беларускаму палітычнаму істэблішмэнту, зьмешчаныя ў разьдзеле “палітыка” побач з экспэрымэнтальнымі працамі іншых, найчасьцей ананімных мастакоў ды дызайнэраў з усяго сьвету.
Паводле зьвестак, гэта не апошні экспэрымэнт зь пераносам на карты першых асобаў Беларусі. Ініцыятары стварэньня сатырычных вобразаў беларускіх афіцыйных палітыкаў лічаць, што, так бы мовіць, незаслужана “пакрыўдзілі” астатніх прэтэндэнтаў на месца ў калодзе, якім зь першай спробы не хапіла там месца. Дарэчы, рэакцыя бальшыні рэальных картачных прататыпаў на ўбачанае, як сьведчаць крыніцы з атачэньня, была нэрвовай.
Гл. таксама batke.net/book/karty - вэбсайт з выявамі гральных картаў. Беларуская служба Радыё Свабода не нясе адказнасьці за зьмест старонак на зьнешніх вэбсайтах.