(Спадар: ) “Добрай раніцы, “Свабода”. Хацелася б запытацца ў Юрася Бушлякова, ці не зьяўляецца калькай і наколькі, так бы мовіць, прыдатны для беларускай мовы такі выразак: “Сёньня мае быць дзесяць градусаў”, скажам, у Брэсьце ці Гомелі. Ці не зьяўляецца гэта калькай, напрыклад, з ангельскай have to, ці зь нямецкай мовы – haben, have to be ці haben, і наколькі гэта ўласьціва для беларускай, а таксама і для расейскай. Ці добры гэты выраз для беларускай мовы, і ці нельга гэта сказаць прасьцей. Добра, дзякуй”.
(Спадар: ) “Што вы гаворыце, трэба, як кажуць, стоп-сігнал. А выбары пройдуць на вышыні. Адно і тое ж гаворыце кожны дзень, не гаворыце нічога новага”.
(Спадар: ) “Дзень добры. Хачу падняць пытаньне гэтага тыдня і пытаньне наступнага тыдня, паднятае “Радыё Свабодай”. Хацелася б, каб апазыцыянэраў у парлямэнт трапіла як найменей – думаю, так яно і будзе, паколькі апазыцыя беларуская дэструктыўная да такой ступені, што далей нават цяжка сказаць! І чым болей апазыцыянэраў будзе у парлямэнце, тым меней працаздольным ён будзе. Возьмем просты прыклад: зацьвярджэньне бюджэту на наступны год. Спадар актыўны апазыцыянэр Раманчук, які ня бачыў, не чытаў гэтага бюджэту, карэспандэнту “Радыё Свабоды” гаворыць, што бюджэт нерэальны, і для Беларусі будзе кепскі. Спадар Скрабец гаворыць, што гэта – PR-акцыя. Ну што далей казаць. І пра тое, што Беларусь – адзіная краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Ну, давайце возьмем Латвію – Латвія ўваходзіць у Раду Эўропы, а што з гэтага, якія правы чалавека ў Латвіі, калі дваццаць пяць адсоткаў насельніцтва зьўляюцца неграмадзянамі й пазбаўлены правоў. Польшча ўваходзіць у Раду Эўропы – што, лепей жыцьцё жабракоў-фэрмэраў стала, за гэтыя дзесяцігодьдзі, што Польшча ўваходзіць у Раду Эўропы? Думаю, што Беларусь ад гэтага не пакутуе, і ня будзе пакутаваць; будзем мы ў Савеце Эўропы ці ня будзем, жыцьцё людзей ад гэтага не палепшыцца і не пагоршыцца”.
(Міхаіл Лекаў, доктар тэхнічных навук, Рыга: ) “Добрай раніцы, шаноўныя спадары зь беларускай рэдакцыі “Радыё Свабода”. Я тэлефаную з Рыгі. І адразу ж адказваю на вашае пытаньне гэтага тыдня – дарэчы, нарэшце карэктна пастаўленае: да якога часу Беларусь будзе адзінай краінай, так сказаць, па-за эўрапейскімі стуктурамі. Адказваю на вашае пытаньне чыста прафэсійна, як аналітык-экспэрт: гэта будзе адбывацца да таго часу, пакуль у Эўропе будуць дзейнічаць падвойныя стандарты, калі дзяржавы апартэіду прымаюцца, а незалежная Беларусь, якая мае свое меркаваньне па многіх праблемах, якое, скажам так, супярэчыць меркаваньням іншых краін, не прымаецца. Ня будзем галаслоўнымі: у ЭС зь першага лютага прынятая Латвія. У Латвіі заканадаўства па многіх пазыцыях аналягічнае германскаму 36-га году, то бок, гэта болей, чым дзяржава апартэіду, у пэўнай меры, з кампанэнтамі фашызму – тым ня менш, яно ў Эўразьвязе – вось вам узор двайнога стандарту. Усяго добрага”.
(Спадар: )
“Жане на выбары галоту Апазыцыйная мярзота: Каб нешта хрумкаць ля карыта: Няхай зь яго – абы дасыта”.
(Слухачка: ) “Як вы маглі на днях перадаць выступ ці запіс на касэту нейкай пісьменьніцы, пра тое, як лёгка скочыць жыцьцё самагубствам у цёплай ваньне, ускрыць сабе вены. У нашага народу і так маса нэгатыўнага ў жыцьці, усялякай “чарнухі”, і самая вялікая колькасьць суіцыдаў, больш, чым па ўсёй Эўропе. Ёй трэба зьвярнуцца да псыхіятра ці псыхатэрапэўта, з такой дэпрэсіяй, як у яе, а не выплюхваць гэта на слухачоў”.
(Тацяна Барыль: ) “Добры вечар. Такога наша зямля яшчэ ня ведала – 17 кастрычніка народ яе клічуць дабравольна абраць сабе цара. Тым, хто накормлены сёньня, добра. А ці будзе заўтра добра нашым дзецям і ўнукам, ці змогуць яны выжыць і зарабіць сабе на хлеб заўтра? А як паставяцца да нашага царства іншыя краіны? Для большасьці зь іх свабода кожнай асобы даражэй за ўсё. Ці думаюць пра гэта перад выбарамі нашы людзі?”
(Спадарыня: ) “Добры вечар, паважанае “Радыё Свабода”! Лёс нашай Беларусі, наш асабісты лёс і лёс нашых дзяцей і ўнукаў будзе вырашацца намі 17 кастрычніка на незаконным рэфэрэндуме й незаконных выбарах. Трэба супраціўляцца злу. Супраціў незаконнаму рэфэрэндуму – непрыход на выбарчы ўчастак. Гэта і ёсьць нашае “не” рэжыму. Калі мільёны людзей ня прыйдуць галасаваць, рэжыму ня ўдасца падрабіць мільёны подпісаў. Тым больш, што падробка подпісаў падпадае пад крымінальную адказнасьць. Усяго добрага”.
(Спадарыня: ) “Добры вечар, паважанае “Радыё Свабода”! Тыя, хто тэлефануе да вас на радыё, выказваецца наконт рэфэрэндуму і прапагандуе ідэю ягонага байкоту. Але я хачу сказаць, што якраз галасы тых, хто пастаянна ня ходзіць на выбары, выбарчымі камісіямі адсочваюцца й выкарыстоўваюцца, як ім трэба. І таму, калі вы ня ўдзельнічаеце ў выбарах, гэта яшчэ ня значыць, што вы сказалі сваё “не”. Гэта вядома з такіх пэўных дасьведчаных крыніц… Дзякуй”.
(Жыхар Мінска: ) “Я тэлефанаваў вам і раіў пачынаць перадачы пасьля дваццаці чатырох гадзін. Сёньня лепей было чуваць голас “Свабоды”, асабліва хвілін за пятнаццаць да васьмі гадзін. Тады ня трэба было трымаць рукой за антэну. Дзякую”.
(Васіль Бураўкін, Берасьце: ) “Дзякую. Хвалююся. Ох… Маё меркаваньне наконт таго, колькі кандыдатаў пройдзе ў палату Нацыянальнага Сходу: усё будзе залежаць ад саміх гэтых кандыдатаў і іх каманды – пятнаццаць адсоткаў яны ўжо маюць. Гэтыя адсоткі – іх прыхільнікі па духу й мысьленьні. У іх ёсьць час за гэтыя апошнія дні прыцягнуць на свой бок яшчэ ад пятнаццаці да трыццаці адсоткаў. Для гэтага патрэбна, па-першае, менш крытычнага да чыноўнікаў сярэдняга ўзроўню – нават быць прыхільнікамі некаторых зь іх. Па-другое, гаварыць простай мовай, менш крытычнага да Лукашэнкі – усё роўна як яго няма, а то чым яны адрозьніваюцца ад яго й яго паплечнікаў. Менш рэзкіх рухаў у бок Эўропы, і абавязкова – добрасуседзкія адносіны з Расеяй. І галоўнае – мова. Некаторыя выступы трэба рабіць на расейскай мове, зразумела тлумачыць людзям, што працэсы мовы – гэта праца дзесяцігодзьдзяў, а ня сёньняшняя. Вось тут і толькі тут – дваццаць адсоткаў іх прыхільнікаў. Гэта – і чыноўнікі, і вайскоўцы, і міліцыя, студэнты і нават пэнсіянэры. Трэба разумець, што мы не Прыбалтыка”.
(Спадар: ) “Лукашэнка распальвае ваенны псыхоз у Беларусі, праводзіцца мілітарызацыя краіны. Вось зараз прайшлі ваенныя вучэньні – на гэта кінута шмат грошай, у той час, як трыццаць пяць адсоткаў насельніцтва жывуць ніжэй рысы беднасьці. У Менску шмат жабракоў, у падземных пераходах, на рынках, ходзяць у трамваях, просяць міласьціну. Лукашэнка разьвяжа Трэцюю сусьветную вайну. Во пабачыце”.
(Міхаіл Лекаў, доктар тэхнічных навук, Рыга: ) “Я паўтаруся дзеля яснасьці, то бок я адказваю на пытаньне, якое паставіла “Свабода” на наступны тыдзень. Вечар зараз, другога кастрычніка. Значыць, вы паведамілі, што Беларусь – адзіная краіна па-за эўрапейскімі структурамі. Калі гэта скончыцца? – адказваю: калі ў эўрачыноўнікаў скончыцца выкарыстаньне падвойнага стандарту. Так, ува ўсе эўрапейскія структуры, у тым ліку ў Эўразьвяз, прынятая крымінальная дзяржава апартэіду – Латвійская Рэспубліка. Там ёй няма чаго рабіць, але яна там. Чаму? Тлумачу: параўнаньне заканадаўства сучаснай Латвіі і нацысцкай Германіі 1936-га году паказвае супадзеньне па многіх пазыцыях. То бок, забароны, якія Гітлер пасьля зьезду ў Нюрнбэргу ў канцы 1935-га года наклаў на габрэйскае насельніцтва, тут сучасная ўлада наклала на рускамоўнае насельніцтва, якога прыкладна чвэрць насельніцтва краіны. Гэта забароны на прафэсіі, забароны розных відаў дзейнасьці, эканамічныя абмежаваньні – я маю на ўвазе пэнсіі – і гэтак далей, і гэтак далей. Я пра гэта неаднаразова вам казаў. Я вам напішу і прадстаўлю дакумэнтальныя матэрыялы, апублікаваныя. Але вы, на жаль, пра гэта не гаворыце! Вы таксама дэманструеце падвойны стандарт, не гаворыце пра тое, што творыцца побач зь Беларусьсю”.
(Спадар: ) “Паважаныя спадары са “Свабоды”! Вы мяне двойчы адключылі раней часу! Ну што ж, я вам патлумачу празь беларускі друк, пра вашую дэмакратыю. Што гэта за хамства праяўляеце! Я працягваю. І хачу некалькі словаў сказаць наконт перадачы “Экспэртыза Свабоды”, якую толькі што праслухаў. Размова ішла пра нэгатыўны ўплыў на Беларусь заходніх краінаў, пра што казаў прэзыдэнт. Я крану толькі адно пытаньне – экспарт зь Беларусі і краінаў Усходняй Эўропы жанчын для аказаньня сэксуальных паслугаў. Прэзыдэнт мае рацыю ў тым, што ў шэрагу заходніх краінаў заканадаўства стварыла рэжым найбольшага спрыяньня. Возьмем Нямеччыну: у гэтай краіне пасадзіць гандляра жывым таварам дужа складана, што прызнаюць нямецкія спэцыялісты – бо сьледчым трэба ўпэўніць суд у складзе злачынства, а дзеля гэтага, згодна германскаму заканадаўству, апрача факту сэксуальнай эксплюатацыі, неабходна даказаць і факт вярбоўкі гэтым жа чалавекам. Вы ж самі разумееце – адзін прывозіць, а іншы прымушае займацца прастытуцыяй. Так што ў гэтым пляне прэзыдэнт мае рацыю – шмат нэгатыўнага зьявілася ў Захаду, не будзем сябе падманваць: гомасэксуалізм і гэтак далей.
(П’яны спадар, магчыма, з крымінальным мінулым: ) “Прывет. Я паправеў. А вы? Я бяру свае словы назад, як заўсёды – я перадумаў. Будзем біць, мачыць вас. Карацей так. 2006 год насоўваецца, ужо мала засталося часу, так што вам пара згортваць свае клункі й часаць да сябе, туды – у Ізраіль там, у Штаты, у Англію, гэтыя тры казьліныя тэрыторыі, усе адно яны будуць хутка мёртвымі. Пачнецца ўсё – не скажу, адкуль, усіх вас будуць мачыць, так што вы рыхтуйцеся: тапачкі рыхтуйце, пэдалі рыхтуйце. Усё”.
(Спадар: ) “Дзень добры, шаноўнае панства. Справа ў тым, што княства Манака зьяўляецца дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавай, якая выканала ўсе ўмовы для прыняцьця яе ў Эўразьвяз. І заўважце, што ў Манака сусед – Францыя. Нязважна на тое, што Францыя зьяўляецца эканамічна магутнай дзяржавай і мае моцную й баяздольную армію, Францыя зьяўляецца дэмакратычнай і прагрэсіўнай дзяржавай, і гэта для княства Манака самае галоўнае. Можна сказаць, што Манака геаграфічна пашанцавала – у адрозьненьне ад нашай краіны, Беларусі, у якой сусед – Расея. Расея, як мы ведаем, зьяўляецца непрадказальнай, усё яшчэ імпэрскай і небясьпечнай дзяржавай для ўсяго сьвету. Нягледзячы на тое, што прыродныя багацьці велізарныя, эканоміка Расеі ў заняпадзе, народ жыве кепска, навакол карупцыя. Я думаю, што Расея неўзабаве стане дыктатарскай, фашысцкай краінай. І, заўважце, Расея сама не разьвіваецца і не дае разьвіцца сваім суседнім краінам. Так што, пакуль Беларусь ня вырвецца з-пад уплыву Расеі, ні пра які уваход Беларусі ў Эўразьвяз ня можа ісьці размовы, і ніякага паляпшэньня жыцьця нашага народа ня будзе. Будзе горш, горш і горш. Дзякую за ўвагу. Да пабачэньня”.
(Спадар: ) “Добрай раніцы. Зараз па радыё, тэлебачаньні адны і тыя ж асобы выступаюць за тое, які цудоўны наш Аляксандр Рыгоравіч, малайчына, што ён балятуецца далей – насуперак любому сумленьню. Нідзе ў сьвеце такога не было, такой бессаромнасьці. Дык вось, яны ўсё кажуць – якое жыцьцё цудоўнае стала, а як прыклады прыводзіць, дык прыводзяць: вось чыста стала ў горадзе, у іншых гарадах чыста стала, пэнсіі своечасова прыносяць… Звычайная, натуральная справа, а ў іх гэта лічыцца перамогай, заслугай Лукашэнкі. А заслуга ў тым мусіць складацца, што робіць ён, як людзі жывуць – матэрыяльны дабрабыт пагаршаецца, і ўсё. Дык што прыгожасьць тая ўся… Ён недзе узнагародзіць хлопцаў, якія дзесьці выступяць, ці зоймуць месца якое, ці прыгажуню выберуць – і вось, ён, значыць, узнагародзіць, на паказуху працуе. А канкрэтна, няхай скажа хто-небудзь зь іх, яго агітатараў і гэтак далей, што ён зрабіў, які дабрабыт стаў, і дзе. Усё пагоршылася, да неймавернасьці пагоршылася – дзе, у чым – няхай скажа! Ды будзе ў нас заробак, пэнсія будзе – яны гавораць, а нічога гэтага няма і ня будзе. Калі нешта дабавяць, дык тут жа адбіраюць, за кошт павышэньня цэнаў усюды, і тавараў, і паслугаў, і камунальных паслугаў – усюды і літаральна ўсё адымаюць! І мэдыцынскае абслугоўваньне, якое ўсё амаль што перайшло на платнае – вось і ўсё!”
(Слухач: ) “Радыё Свабода” на беларускай мове кожны раз вяло нэўтральныя размовы наконт гэтага рэжыму. Але і такая трансьляцыя стала рэжыму страшнай, таму сёньня ўся шкала радыёпрыёмніка з шасьці гадзін раніцы раве па-зьвярынаму, мацней, чым у 1952-м годзе. Тады, знаходзячыся на двухмесячнай практыцы ў шахце Данбаса, мы слухалі “Голас Амэрыкі” пасьля дваццаці дзьвюх гадзінаў. Хачу параіць “Свабодзе пачынаць перадаць пасьля дваццаці чатырох – можа, рэжым ня будзе глушыць яе.
(Слухач: ) “Уключыў прыёмнік, “Свабоду”, а ён мычыць бычыным голасам – і што гэта такое?”
(Слухач: ) “Трыццатага верасьня па сталічным тэлебачаньні старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў спадар Козік, выступаючы перад тэлевізійнымі журналістамі, гаварыў, што ўсё значнае, у тым ліку паляпшэньне дабрабыту народа, узровень беспрацоўя і гэтак далей і гэтак далей – усё, каб чалавек быў шчасьлівы, зрабіў прэзыдэнт. Хацелася б праз вашу радыястанцыю задаць спадару Козіку пытаньне: чым жа тады ён займаецца, і іншыя чыноўнікі высокага рангу й ня дужа? Дзяржава плоціць яму і яго калегам заробак, прычым не маленькі. Можа быць, прапанаваць прэзыдэнту скараціць гэтую армію чыноўнікаў, калі з ўсімі справамі ён спраўляецца адзін? Дзякую”.
(П’яны спадар, магчыма, з крымінальным мінулым: ) “Прывет. Я хацеў бы выказаць сваё меркаваньне наконт захопу двух прастытутак у Іраку, ангельскія спэцслужбы захапілі, ці амэрыканскія – розьніцы няма. Але гэты нумар ужо не прайшоў. Тое самае было, калі бамбілі Ірак, вызвалялі прастытутку, я ня памятаю прозьвішча, імя ня ведаю і ведаць не хачу. Я хачу вам сказаць: гэта вы падтрымліваеце Лукашэнку, калі бы вы хацелі яго зьняць, вы б зрабілі б пару рэпартажаў, і вы б яго зьнялі. Вы не жадаеце, вам ён патрэбны… Ён будзе зьнішчаны не Эўропай, а ўласным народам. Ён абяцае мне 250 даляраў – я хачу мець 1250 за сваю працу. Я ведаю, што я гэтыя грошы за-ра-бляю. А ён яшчэ хоча мне сказаць, колькі я павінен мець!”
(П’яны спадар, магчыма, з крымінальным мінулым: ) “Прывет яшчэ раз. Хачу сказаць нашым КГБ-шнікам: у свой час яны садзілі нас за валютныя махінацыі, за тое, што мы выкарыстоўвалі даляр. Сёньня гэтыя ... выкарыстоўваюць даляры, каб расплаціцца за рамонт сваіх кватэр. Хто ў нас сёньня ва ўладзе – пятая калёна? – правільна! Значыць, мы сёньня акупаваныя, і кожны грамадзянін павінен [нецэнзурнае выказваньне ў сэнсе “змагацца супраць тых”], хто абараняе акупацыйны рэжым... І яшчэ хачу сказаць – не падтрымлівайце Лукашэнку. Ён нас здаў, і вас здасьць; той хто здрадзіў раз, здрадзіць і другі раз”.
(Аляксандр Маісеевіч Шчарбак, Шклоў, мэнэджэр кампаніі, 75-я выбарчая акруга: ) “Я хацеў бы выказацца наконт рэфэрэндуму. Нашы законьнікі заявілі, што рэфэрэндум незаконны й неканстытуцыйны – уключаючы “Свабоду”, дарэчы, і цяпер лідэры “Пяцёркі”, настойліва, як, дарэчы, і Эўропа, запрашаюць нас на выбары, а цяпер яшчэ на рэфэрэндум, пад добрымі намерамі, кшталту “трэба ісьці ў народ”. Але калі ён незаконны, то навошта нам ліць ваду на млын Аляксандра Рыгоравіча. Многія з тых, каго “прапусьцілі” на выбары, у тым ліку лідэры, закусілі цуглі й імчаць да нейкай незразумелай перамогі. Хлопцы, гэта як у Дантэ – “Пакіньце надзею”, вы што, не зразумелі – прапусьцяць тых, каго трэба. І другое: “Пяцёрцы” за працу “двойка”. Мы, як у 42-м годзе, па аналёгіі, засталіся бяз сувязі перад выбарамі, бяз тэхнікі, практычна засталіся без рэгіянальных СМІ, то бок, без рэсурсаў. Мы ідзем на танкі. А праціўнік у нас дужа сур’ёзны, Валодзя Канаплёў са сваім асабістым і адміністратыўным рэсурсам”.