“Міжнародная амністыя” спасылаецца на дадзеныя ўзбэцкіх праваабаронцаў паводле якіх у іх краіне штогод выконваецца да 200 сьмяротных прысудаў.
Паводле зьвестак Алега Алкаева, які ў 1996-2001 гадах быў кіраўніком аддзелу, які выконваў у Беларусі сьмяротныя прысуды, за гэты час у Беларусі былі пакараныя сьмерцю 134 чалавекі.
Паводле зьвестак Міжнароднай амністыі колькасьць сьмяротных прысудаў у Беларусі істотна зьменшылася з 1999 году. З 1991 па 1999 году штогод асуджаліся да вышэйшай меры ад 20 да 47 чалавек, у 1999 годзе – 13 чалавек, з 2000 па 2003 гады – па 4-7 чалавек на год.
9 краінаў – былых рэспублік СССР забаранілі ў сваіх краінах сьмяротнае пакараньне. У Казахстане, Кыргызстане, Расеі й Таджыкістане дзейнічае маратор на яго выкананьне.
“Міжнародная амністыя” дамагаецца ўсясьветнай адмены сьмяротнага пакараньня. Прадстаўнік міжнароднай амністыі Ганна Сандэр-Пласман заявіла сёньня:
(Сандэр-Пласман: ) “Мы вельмі спадзяемся, што Беларусь і Ўзбэкістан возьмуць прыклад са сваіх суседзяў і таксама зробяць гэты важны крок”.