На нядаўняй сустрэчы ў Менску эканамісты з Расеі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эўразьвязу мовай лічбаў даказвалі, што прамысловасьць Беларусі не нясе стратаў ад увозу замежных тавараў і прадуктаў харчаваньня. У зьвязку з тым, што Беларусь не зьбіраецца мяняць пазыцыю, ня выключана, што адэкватныя захады неўзабаве будуць высунутыя і супраць беларускіх экспартэраў.
Апошні прыклад антыдэмпінгавага расьсьледаваньня Міністэрства эканомікі Беларусі скіраванае супраць вытворцаў шакаляду і кандытарскіх вырабаў з Украіны і Расеі. Беларускі бок лічыць, што больш танныя замежныя слодычы выціскаюць з рынку прадукцыю мясцовых вытворцаў. Дагэтуль у “чорны сьпіс” беларускага МЗС ды Міністэрства эканомікі ўжо траплялі тавары з суседніх краінаў, а таксама Эўразьвязу: піва, цукар, рыба і морапрадукты, тытунь і цыгарэты, бэнзын і дызпаліва, дываны, нават шкляная тара — збольшага ўсё, што вырабляецца ў Беларусі.
Ад 1 кастрычніка фармальна спрошчаны ўвоз у Беларусь расейскага піва, аднак расейскія півавары цьвердзяць, што насамрэч адмена ліцэнзаваньня замененая мноствам яшчэ больш дарагіх фармальнасьцяў. У Міністэрстве эканомікі Беларусі на гэта звыкла цьвердзяць: падобныя захады прымаюцца выключна ў інтарэсах беларускіх вытворцаў. Гаворыць супрацоўніца дэпартамэнту гандлю Мінэканомікі Людміла Чэглік:
(Чэглік: ) “Мы маем масавыя прыклады. Дапусьцім, вязуць з-за мяжы цэмэнт. Мы пытаемся ў нашых будаўнікоў, якія таксама робяць цэмэнт: дык што — наш горшы? Яны адказваюць: цэмэнт ёсьць цэмэнт, на яго ёсьць дзяржаўны стандарт. І калі цэмэнт адпавядае ДАСТу, ужо нельга казаць: горшы ён, альбо лепшы. Таму ўсё робіцца дзеля падтрымкі айчынных таваравытворцаў”.
Пазыцыі беларускіх чыноўнікаў прадстаўнікі краінаў, якія ня згодныя зь пералікам істотна абмежаваных да ўвозу ў Беларусь тавараў, зьмяніць ня здолелі. Дарэчы, нягледзячы на шматлікія заявы пра стварэньне адзінай гандлёвай прасторы з Расейскай Фэдэрацыяй, менавіта расейскія пастаўшчыкі найчасьцей апынаюцца перад фактам антыдэмпінгавых разьбіральніцтваў з боку беларускіх ведамстваў. З гэтай нагоды Мінэканомразьвіцьця ўжо дасылала на адрас беларускага МЗС ноту пратэсту.
Як паведаміў адказны за зьнешні гандаль Мінэканомразьвіцьця Канстанцін Багданаў, вынікам непарушнай пазыцыі беларускага боку могуць стаць адэкватныя захады да беларускіх пастаўшчыкоў прадукцыі за межы краіны. Прыкладам, расейскае міністэрства эканамічнага разьвіцьця ў мэтах аднаўленьня балянсу правоў і абавязкаў, парушаных Беларусьсю ў аднабаковым парадку, рыхтуецца ўнесьці ў расейскі ўрад прапанову аб захадах супраць беларускіх тавараў на суму, адэкватную стратам расейскіх экспартэраў. Як стала зразумела пасьля сустрэчы ў Менску, падобныя захады не выключаюць і іншыя, суседнія зь Беларусьсю, краіны, а таксама Эўразьвяз.