“Мы заклікаем беларускія ўлады зрабіць усё магчымае, каб гарантаваць свабодныя й справядлівыя выбары”, — заявіў Пэтэр Шыдэр і дадаў, што ўсім кандыдатам павінны быць забясьпечаныя роўныя шанцы. “Паводле маёй інфармацыі, адна партыя ўжо распушчаная, іншыя атрымалі папярэджаньні й могуць пазбавіцца рэгістрацыі”, — сказаў спадар Шыдэр.
Кіраўнік ПАРЭ яшчэ раз падкрэсьліў “сваю глыбокую заклапочанасьць паралельным правядзеньнем рэфэрэндуму наконт дазволу для прэзыдэнта балятавацца без абмежаваньняў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах” і зазначыў: “Хаця краіны вольныя прымаць рашэньні наконт сваіх канстытуцыйных прынцыпаў, апошнія ня могуць падганяцца пад інтарэсы пэўнай асобы”.
Ад імя ПАРЭ Пэтэр Шыдэр вітаў поўную падтрымку з боку Эўразьвязу, а таксама дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, што да закліку, які зьмяшчаўся ў рэзалюцыі ПАРЭ № 1371. Цяпер тым высокапастаўленым прадстаўнікам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія падазраюцца ў датычнасьці да зьнікненьня апазыцыйных асобаў, забаронена ўяжджаць на тэрыторыю Эўразьвязу й ЗША.
Пэтэр Шыдэр нагадаў, што дзякуючы супольным дзеяньням міністар спорту Беларусі, які згадваўся ў дакладзе ПАРЭ, ня быў дапушчаны на Алімпійскія гульні, а цяпер ня зможа прысутнічаць на канфэрэнцыі міністраў спорту, якую ладзіць Камітэт міністраў Рады Эўропы 14–15 кастрычніка ў Будапэшце.
“Мы канчаткова заклікаем міжнародную супольнасьць узмацніць супрацоўніцтва з усімі дэмакратычнымі сіламі ды ў той жа час падтрымліваць максымальны палітычны ціск, пакуль роля высокапастаўленых чыноўнікаў у зьнікненьнях апазыцыйных асобаў ня будзе расьсьледаваная належным чынам і поўна”, — заявіў Пэтэр Шыдэр. Паводле яго, цяперашняму кіраўніцтву Беларусі трэба даць моцны сыгнал, што міжнародная супольнасьць ня церпіць беспакаранасьці ў справе гвалтоўных зьнікненьняў”.