Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 4 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 4 кастрычніка

“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год:

“Савет Міністраў меркаваў: на падставе арт. 87 Асноўных Гасударавых Законаў, выданьня 1906 году, пастанавіць: 1. Усе тэлефоны ў Імпэрыі, за выключэньнем тэлефонаў Фінляндыі і службовых бясплатных, абкладаюцца ў 1914 годзе адначасным падаткам, у памеры дзесяці рублёў з кожнага апарата. 2. Увядзеньне найбліжэйшага парадку спагнаньня згаданага ў папярэднім (1) аддзеле падатку даручаецца Міністру Ўнутраных Спраў, па ўзгадненьні зь Міністэрствам Фінансаў і Гасударавым Кантралёрам. Гасудар Імпэратар, у 6 дзень верасьня 1914 году, палажэньню Савету Міністраў Найвышэйша зрабіў ласку”.

“Чырвоная змена”, 1984 год. І.Асінскі распавядае пра Майкла Джэксана:

“Усё часцей паяўляецца амерыканскі супербард і ў праграмах “Голаса Амерыкі”, “Свабоды”, іншых падрыўных радыёстанцый, якія вяшчаюць на СССР. Камусьці з недасведчаных у палітыцы людзей гэта можа здацца зусім бяскрыўдным. Палітыка, маўляў, палітыкай, а музыка музыкай! Але асы псіхалагічнай вайны за акіянам лічаць інакш. “Пачалася аперацыя “Барбароса рок-н-рола!” – гучна абвясціў музычны паход супраць сацыялістычных краін амерыканскі часопіс “Сатэрдэй рэвю”, параўнаўшы яго з фашысцкім планам вераломнага нападу на Савецкі Саюз”.

“Народная газета”, 1994 год:

“Днямі маладэчанская спэцшкола-інтэрнат №2 для дзяцей з парушэньнямі зроку атрымала незвычайны падарунак – у яе фонд прыйшлі грошы ад… віцэ-прэм’ера Беларусі. На пачатку верасьня на запрашэньне Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Віктар Іосіфавіч Ганчар удзельнічаў у працы Міжнароднай канфэрэнцыі ААН па народанасельніцтве, якая адбывалася ў Каіры. Паездку аплаціла ААН. Пасьля ўплаты за гатэль і іншых выдаткаў у віцэ-прэм’ера засталося 277 даляраў ЗША, якія ён перадаў у дзіцячую ўстанову г. Маладэчна. Грошы, што падарыў віцэ-прэм’ер, будуць вельмі дарэчы для дзяцей зь нялёгкім лёсам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG