Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт: Лукашэнка можа стаць пажыцьцёвым прэзыдэнтам


RFE/RL У выніку рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка можа далучыцца да шэрагу пажыцьцёвых прэзідэнтаў, такіх як прэзідэнт Туркмэністану Ніязаў. Такая меркаваньне выказаў на канфэрэнцыі, прысьвечанай выбарам у Беларусі і ва Ўкраіне кіраўнік хэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

Ён адзначыў, што беларускі ўрад мае поўны кантроль за выбарчым працэсам і мае вялікі досьвед у правядзеньні выбараў, якія мякка кажучы, не адпавядаюць міжнародным дэмакратычным стандартам – заявіў Сьміт, прыгадаўшы, што апазіцыя атрымала 2% ў акруговых выбарчых камісіях і дзьве дзесятыя працэнта ва ўчастковых камісіях. Траціне кандыдатаў ад апазіцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі.

(Сьміт: ) “Для Ўкраіны і Беларусі лепшая гарантыя іх выжываньня як незалежных краінаў – поўнае ўсталяваньне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, уключаючы і дэмакратычныя выбары”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG