Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЧ-інфэкцыя і СНІД ў Беларусі пашыраецца хутчэйшымі тэмпамі, чым у Афрыцы


RFE/RL Распаўсюджваньне ВІЧ-інфэкцыі і СНІДу ў Беларусі адбываецца хутчэй, чым у Афрыцы, дзе дагэтуль быў зафіксаваны самы высокі паказчык. Пра гэта заявіў рэгіянальны дырэктар Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Пір Зібэн падчас свайго візыту ў Беларусь.

Ён таксама адзначыў, што сёлета насельніцтва Беларусі зьменшылася на паўпрацэнта. “10 беларускіх жанчынаў ў год нараджаюць у сярэднім 13 дзяцей замест стандартнага паказчыка 21 дзіцё, што адбіваецца на тэмпах старэньня беларускай нацыі", – сказаў Пір Зібэн. Ён таксама адзначыў зьніжэньне сярэдняй працягласьці жыцьця ў беларускіх мужчынаў і павышэньне сьмяротнасьці насельніцтва за кошт вялікай колькасьці анкалягічных захворваньняў.

Разам з тым ён заявіў, што дасягненьні Беларусі ў рэалізацыі праекту "Пашырэньне доступу моладзі да паслуг і інфармацыі ў галіне рэпрадуктыўнага здароўя" перавысілі ўсе чаканьні. У сувязі з гэтым Фонд ААН у галіне народанасельніцтва плянуе выдзеліць дадаткова 90 тысяч долараў на далейшае ажыцьцяўленьне праекту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG