Паводле міліцыянтаў, яны затрымалі ўчора ўвечары спадарыняў Насановіч і Ярмалінскую абгрунтавана. Гаворыць прадстаўнік упраўленьня менскай абласной міліцыі Аляксандр Грабко:
(Грабко: ) “Распаўсюджвалі ўлёткі без выходных дадзеных. Канфіскавана 16 асобнікаў”.
У сваю чаргу, прадстаўніца салігорскай філіі жаночай партыі “Надзея” Ларыса Насановіч сьцвярджае, што міліцыянты затрымалі іх беспадстаўна:
(Насановіч: ) “Там было запрашэньне на санкцыянаваны мітынг. Мы – першыя ластаўкі пасьля выступу прэзыдэнта, які прапанаваў у жорсткай форме ліквідаваць усялякія парасткі вольнадумства. Наша салігорская міліцыя спрацавала тут жа. Нас уразіў дагляд”.
Як паведаміла сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ніна Ярмалінская, іх трымалі ў пастарунку да другой гадзіны ночы:
(Ярмалінская: ) “Нас завялі ў асобны пакой і абшукалі. Распранулі з ног да галавы. Мы засталіся ў адных трусах”.
(Карэспандэнт: ) “Вас распраналі мужчыны?”
(Ярмалінская: ) “Жанчыны. А адна зь іх заглянула нават у трусы. Я напісала: нас затрымалі з парушэньнем заканадаўства і выказваю свой пратэст”.