(Спадар: ) “Я давяраю заходнім краінам больш, чым беларускім уладам. Калі яны так лічаць, то я схільны больш давяраць ім, а не ўладам Беларусі”.
(Спадарыня: ) “Усё ж на іх сумленьні гэта ляжыць, як бы там ні было. Гэта слугі нашага гэтак званага кіраўніка”.
(Спадар: ) “Значыць, яны лічаць, што так патрэбна. Я лічу, што іх заява, напэўна, слушная”.
(Спадар: ) “Лукашэнка ў адным мае рацыю, што ён робіць усё для народа”.
(Спадар: ) “Лукашэнку каб яшчэ забаранілі. Канечне, трэба нешта рабіць. А да рэфэрэндуму мы ставімся адмоўна”.
(Спадар: ) “Цалкам станоўча. Я – сацыял-дэмакрат, я за дэмакратыю, а не за дыктатуру, якая ў нас у дадзены момант існуе”.
(Спадарыня: ) “Вельмі адмоўна, таму што ўвогуле такое становішча цяпер, што калі так абыходзяцца з чыноўнікамі, то што гаварыць пра нас, простых людзей. Можа, праз якіх паўгода, я думаю, мы ня зможам нікуды паехаць”.
(Карэспандэнтка: ) “Абмежаваньні тычацца тых, каго падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня людзей…”
(Спадарыня: ) “Так, але заўсёды павінен быць нейкі кампраміс. Тое, што іх падазраюць, гэта добра, але няма доказаў”.
(Спадар: ) “Гэта добра, калі некага падазраюць, і калі гэта можна даказаць. Я б такіх людзей за мяжу не пускаў”.
(Спадарыня:) “Калі яны вінаватыя, то, канешне, гэта слушнае рашэньне, што не пускаюць такіх людзей, але хто дакажа, што гэтыя чыноўнікі вінаватыя. У кожнага на гэта свой пункт гледжаньня”.
(Карэспандэнтка: ) “А Вы як лічыце?”
(Спадарыня: ) “А я лічу, што, калі вінаватыя, то трэба за свае дзеяньні адказваць”.
(Спадарыня: ) “Я хачу сказаць: што Лукашэнка вырашыў, тое я падтрымліваю цалкам”.
(Спадарыня: ) “Гэта апошняя спроба паўплываць на сытуацыю з дэмакратычнымі свабодамі ў Беларусі. Людзі зьнікаюць. Рэакцыя вельмі нэгатыўная з боку ўладаў. Наколькі я чула, яна ўжо вельмі нэгатыўная, нават агрэсіўная. Але калі па-іншаму не разумеюць, то, напэўна, трэба толькі так. Напэўна, гэта ня лепшае рашэньне, але яно слушнае”.