У выніку разгляду скаргаў у ЦВК істотна папоўніўся лік прэтэндэнтаў на мандаты. Дадаткова зарэгістравана 40 кандыдатаў у дэпутаты, прычым каля паловы зь іх – апазыцыянэры. Асабліва папоўніўся лік кандыдатаў па Менску і Гомельскай вобласьці – на 14 і 10 кандыдатаў адпаведна. Усяго ж ЦВК разгледзела болей за 150 скаргаў.
Можна разьлічваць на тое, што лік кандыдатаў папоўніцца і пасьля разгляду скаргаў у Вярхоўным судзе – хаця б на той падставе, што ў ЦВК ў некаторых выпадках проста не ведалі, што рабіць з той ці іншай юрыдычнай калізіяй, і адмаўлялі кандыдатам з тым, каб рашэньне прымалася менавіта судом.
Вярхоўны суд ужо разглядаў скаргі на нерэгістацыю два дні – у пятніцу і ў суботу, але пакуль пра станоўчыя вынікі гэтых разглядаў мне невядома. Суд ужо адмовіў у задавальненьні скаргі Сяргею Скрабцу, Тадэвушу Гавіну, Уладзіміру Шанцаву.
Было разгледжана некалькі справаў адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на падставе скасаваньня ўправамі юстыцыі аблвыканкамаў партыйных суполак. Гэткая кампанія ў самы разгар выбарчай кампаніі ахапіла многія рэгіёны і зачапіла амаль усе апазыцыйныя партыі. Апошнія й спадзяваліся адстаяць свае правы праз суд. Але Вярхоўны суд стаў на бок акруговых камісіяў і управаў юстыцыі.
Я быў на адным з такіх паседжаньняў у суботу – па скарзе сябра АГП Уладзіміра Белахвостава з Асіповічаў. Судзьдзя фактычна паўтарыў словы пракурора аб тым, што суполкі АГП на тэрыторыі ягонай акругі няма. Дарэчы, па гэтай акрузе балятуецца дзейны сьпікер Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў.
Тым ня меней каля 80 адсоткаў апазыцыйных кандыдатаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі ЦВК, пройдуць і праз Вярхоўны суд. Тыя ж каму ўжо адмовілі і ў Вярхоўным судзе, як, напрыклад, Сяргей Скрабец і Тадэвуш Гавін, кажуць, што засяродзяцца на агітацыі супраць рэфэрэндуму аб працягу паўнамоцтваў Лукашэнкі.
ЦВК у сераду вернецца да разгляду скаргі народнай артысткі Зінаіды Бандарэнкі, вылучанай па Смаргонскай акрузе. У сувязі з яе справай узьнікла папера, што нібыта Мін’юст прызнаў зьезд АГП па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты нелегітымным.
Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма. Загада міністра юстыцыі ніхто не бачыў. Ня выключана, што гэта нейкая блытаніна, выкліканая тым, што смаргонскія ўлады, якія вельмі ня хочуць, каб Зінаіда Бандарэнка балятавалася ў дэпутаты, дамагліся прызнаньня нелегітымнасьці вылучэньня дэлегата АГП на пазачарговы зьезд – але не самога зьезду.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька зазначае, што няма ніякіх юрыдычных падставаў для прызнаньня зьезда нелегітымным, аднак калі будзе палітычны загад на гэты конт, то могуць прыняць любы дакумэнт. І ў такім выпадку частка кандыдатаў ад АГП можа сапраўды пацярпець.