“Сын Беларуса”, 1924 год:
“Як мы і прадбачылі, Савінков ужо пачаў працаваць у ССРР. Ён пачаў гарачую кампанію ў радавай прэсе, заклікаючы расейскую эміграцыю да павароту ў ССРР. Перад тым там-жа зьмясьціў рад артыкулаў камісар народнае асьветы, Луначарскі, сцьвярджаючы вялікі літэратурны дар Савінкова і выражаючы надзею, што Савінков выкарыстае гэтыя сваі таленты на дабро рабоча-сялянскіх Рэспублік. Пішуць таксама, што Савінкову заказана ўрадам напісаць падробныя ўспаміны аб усім, што ён перажыў, як вораг Радавай Расеі…”
“Чырвоная змена”, 1954 год:
“На два мільёны рублёў больш дадатковай прадукцыі дасць за год швейная фабрыка імя Крупскай, калі кожная работніца фабрыкі павысіць прадукцыйнасць працы на адзін працэнт. 35 тысяч пар звышпланавага абутку атрымае за год насельніцтва рэспублікі, калі кожны рабочы фабрыкі імя Кагановіча павысіць прадукцыйнасць працы на адзін працэнт… 18-кватэрны жылы дом можна пабудаваць звыш плана пры ўмове, калі кожны рабочы будаўнічага трэста №1 Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва павысіць прадукцыйнасць працы на адзін працэнт”.
“Вечерний Минск”, 1984 год:
“Мінчане, заслужаныя майстры спорту Ўладзімер Парфяновіч і Ўладзімер Раманоўскі – гэта гордасьць савецкага спорту. У.Парфяновіч – трохразовы алімпійскі чэмпіён, дзевяціразовы чэмпіён сьвету ў веславаньні на байдарках… Са многіх рэгат вярталіся нашыя землякі з самымі высокімі ўзнагародамі. Нястрымнымі, хуткімі былі іх лодкі. Але і час, на жаль, хуткаплынны. Славутыя майстры прынялі цяжкае, але непазьбежнае некалі рашэньне – скончыць выступленьні… Сымбалічным і хвалюючым быў момант, калі вэтэраны перадалі юным спартоўцам вясло ад байдаркі – вясло-эстафэту. Эстафэту новых перамог на славу любімай радзімы”.