На панядзелкавай нарадзе ў справе трэцяга апэратара Аляксандар Лукашэнка заявіў, што тыя два апэратары, якія ўжо ёсьць (“Вэлком” і МТС) не выконваюць цалкам сваіх забавязаньняў па тэмпах разьвіцьця сувязі, тэрыторыі і аб’ёму паслуг ды іх кошту.
За суткі да заканчэньня тэндэру на трэцяга апэратара спадар Лукашэнка абвесьціў, што “ёсьць усе магчымасьці для таго, каб істотна зьнізіць тарыфы на паслугі сотавай сувязі. Самае галоўнае пытаньне — вызначыць, хто будзе заснавальнікам, паколькі гэта вельмі высокадаходны і акупны праект”.
Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што людзі жывуць і ў малых пасёлках, вёсках, і яны таксама хацелі бы карыстацца паслугамі мабільнай сувязі. “Мы — сацыяльная дзяржава і мусім арыентавацца на людзей. Трэба, каб паслугі мабільнай сувязі былі таксама даступныя людзям зь сярэднім дастаткам, дактарам, адмыслоўцам, сялянам”, — сказаў спадар Лукашэнка й дадаў, што калі трэці апэратар будзе дзяржаўным, дык улады павінны будуць падтрымліваць гэтую кампанію і ствараць усе ўмовы для таго, каб людзі маглі набыць паслугі мабільнай сувязі па прымальных цэнах.
Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, ужо ў найбліжэйшы час Аляксандру Лукашэнку будуць прадстаўленыя адпаведныя прапановы з тэхнічна-фінансавым абгрунтаваньнем дзейнасьці дзяржаўнага апэратара, які павінен пачаць працу з 2005 году.
Міністэрства сувязі яшчэ не скасавала тэндэру на трэцяга апэратара, дакумэнты для ўдзелу ў якім па цане 5 тысяч эўра купілі ўжо некалькі буйных замежных фірмаў, у тым ліку швэдзкая кампанія “Тэле2” ды расейская “Альфа-груп”. Афіцыйна паведамляецца, што тэрміны для падачы дакумэнтаў падоўжаныя да 19 кастрычніка, бо ёсьць “неабходнасьць карэкціроўкі асобных патрабаваньняў тэндэру”. Якія менавіта патрабаваньні зьменяцца, Мінсувязі ня ведае.