Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне зарэгістравана толькі па адным чалавеку ад БНФ і АГП


Казімір Яноўскі, Гомель У Гомельскай вобласьці з 12 сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, што вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнту, афіцыйна зарэгістраваны толькі адзін прадстаўнік партыі – Мікалай Гаўрыленка зь Лельчыцаў. Акруговыя камісіі адмаўлялі большасьці прадстаўнікам АГП з прычыны неадпаведнасьці дэклярацыі пра даходы альбо дзейнасьці ад імя народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”.

З 4 сябраў БНФ, што вылучаліся ў парлямэнт, кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны ў Сьветлагорскай выбарчай акрузе №48 толькі старшыня абласной арганізацыі гэтай партыі Віктар Раманішка.

У трох акругах – Гомельскай-сельскай, Рэчыцкай і Хойніцкай – кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана толькі па адным прэтэндэнце. Імі сталіся дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў спадары Салаўёў, Куцко і Кулік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG