Безумоўна, такое стаўленьне афіцыйнага Менску знойдзе сваё месца ў дакладзе. 9 верасьня Міклаш Харашці зрабіў заяву, у якой гаварылася аб тым, што ён плянаваў прыехаць у Беларусь, каб азнаёміцца з сытуацыяй вакол сродкаў масавай інфармацыі, але не атрымаў такой магчымасьці. Пасьля гэтага МЗС Беларусі зазначыла, што якраз 9 верасьня М.Харашці быў праінфармаваны аб тым, што можа прыехаць у Беларусь у любы зручны для яго час. “Магчыма, адбыліся тэхнічныя непаладкі, аднак усе тэхнічныя працэдуры завершаныя, і спадар Харашці можа наведаць Беларусь”, сказаў А.Савіных.
Але ў Вене кажуць, што візу не далі й 15 верасьня. Тое самае рабілася з папярэднікам спадара Харашці на гэтай пасадзе – Фраймутам Дувэ.
Што да самога дакладу, дык у ім будуць манапалізацыя СМІ, закрыцьцё незалежных газэт, перасьлед журналістаў. У Вене кажуць, што вывучылі аналягічны даклад Хрыстаса Пургурыдэса – “Перасьлед прэсы ў Беларусі”, і шмат у чым высновы дакладаў будуць супадаць.
Учора прэзыдэнты СНД у Астане ўхвалілі зварот з прапановамі наконт рэфармаваньня АБСЭ. Лідэры краінаў СНД патрабуюць узмацніць дзейнасьць АБСЭ па процідзеяньні міжнароднаму тэрарызму, зрабіць фінансавае і кадравае ўмацаваньне яе антытэрарыстычнага падразьдзяленьня. “Гэтага магчыма дасягнуць за кошт скарачэньня выдаткаў АБСЭ на самых затратных напрамках яе дзейнасьці”, кажуць яны.
Таксама прэзыдэнты СНД хочуць забясьпечыць распрацоўку і ўкараненьне адзіных аб’ектыўных крытэрыяў ацэнкі з боку БДІПЧ і місіяў АБСЭ выбарчых працэсаў на ўсёй прасторы Арганізацыі: адысьці ад практыкі абмежаваньня палявой дзейнасьці АБСЕ маніторынгам палітычнай сытуацыі. Лідэры краінаў СНД жадаюць “канкрэтнай праектнай дзейнасьці, якая павінна ажыцьцяўляцца транспарэнтна”, і таксама зазначаюць: “Асаблівую ўвагу трэба надзяліць удасканаленьню працэдуры прызначэньня кіраўнікоў місіяў” – дабівацца практычнай рэалізацыі прынцыпу справядлівага геаграфічнага разьмеркаваньня пасадаў у Сакратарыяце, спэцыялізаваных інстытутах, палявой прысутнасьці Арганізацыі, а таксама ў місіях па назіраньні за выбарамі.
Дарэчы, МЗС Беларусі прапанавала місіі назіральнікаў АБСЭ займацца ня толькі выбарамі, але й рэфэрэндумам. Якая была рэакцыя БДІПЧ? Прэсавая сакратарка БДІПЧ Урдур Гунарсдотыр пацьвердзіла, што такі ліст ад беларускага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава у Варшаву прыйшоў. Яна сказала:
(Гунарсдотыр: ) “Мы не прасілі аб такім запрашэньні, але атрымалі яго ўчора. Мы цяпер разглядаем гэтую просьбу”.
Спадарыня Гунарсдотыр сказала, што афіцыйна адказ БДІПЧ можа даць ужо ў чацьвер 16 верасьня.