Прэзэнтацыя адбывалася адразу на дзьвюх пляцоўках: у вялікай залі аўтары першага нумару “Тэкстаў” чыталі свае творы, а ў фае гэтыя творы гучалі пад музыку. Галоўны рэдактар новага недзяржаўнага літаратурнага часопісу Зьміцер Вішнёў лічыць, што сучасны чалавек – хутчэй слухач, чым чытач. Таму новае выданьне і дапоўненае кампакт-дыскам.
Гэта не адзіная адметнасьць “Тэкстаў”. Ягоныя аўтары – гэта найперш маладыя беларускія пісьменьнікі, якія шукаюць сваю эстэтыку. Гаворыць Зьміцер Вішнёў:
(Вішнёў: ) “Гэты наш часопіс, на мой погляд, доўгачаканы, таму што якраз аўтары падобнай эстэтыкі, якія друкуюцца ў першым нумары, шукалі й чакалі сваёй літаратурнай прасторы. І вось нарэшце, мне здаецца, гэтае пытаньне вырашаецца”.
У першым нумары прадстаўленыя дваццаць такіх аўтараў. Сталымі аўтарамі “Тэкстаў” абяцаюць быць Андрэй Хадановіч, Юрась Барысевіч, Валянцін Акудовіч, Вольга Гапеева, Вальжына Морт і іншыя ўжо добра вядомыя чытачам аўтары. Кола іх, упэўнены галоўны рэдактар, будзе пашырацца з кожным нумарам. Гэтаксама як і наклад выданьня, якога чакалі і чытачы, лічыць спадар Вішнёў. Першы нумар выйшаў накладам 299 асобнікаў. “Тэксты”, паводле галоўнага рэдактара, разьлічаныя найперш на інтэлектуальнага чытача.
(Вішнёў: ) “На таго чытача, якога цікавяць самыя апошнія тэндэнцыі ў літаратуры – ня толькі беларускай, але й эўрапейскай. Наш часопіс цалкам натуральна ўпісваецца ў эўрапейскі дыскурс... На самага рознага чытача: маладога, сярэдняга пакаленьня... Я думаю, што нават і чытачы старэйшага пакаленьня ацэняць, заўважаць...”
Галоўны рэдактар спадзяецца, што часопіс будзе афіцыйна зарэгістраваны, і з новага году на яго можна будзе падпісацца. Тады “Тэксты” набудуць сталую пэрыядычнасьць і будуць выходзіць раз на два месяцы.
На фотаздымку: галоўны рэдактар часопіса “Тэксты” Зьміцер Вішнёў