У параўнаньні зь мінулымі сьвятамі людзей на вуліцах гораду было значна менш. У асноўным гэта былі падлеткі і моладзь да 25 гадоў. Адна жанчына на маё пытаньне: “Чаму Вы пайшлі ў краму, а не на канцэрт?”, здаецца, выказала думку многіх гараджанаў:
(Жанчына: ) “Надакучылі гэтыя сьвяты… То 3 ліпеня, зараз, потым дажынкі пойдуць… Адны сьвяты ды сьвяты, быццам мы й не працуем. Зараз ідзе ўборка. Людзі паехалі на свае агароды, трэба ўбіраць. Нікому не да сьвятаў. Школьнікі вучацца, студэнты пачалі займацца. Дый сьвята нейкае прыдуманае. Дзень горада павінен быць тады, калі ўпершыню ўзгадваўся ў летапісах. А гэта было 3 сакавіка… Увесь хрысьціянскі сьвет сумуе па загінуўшых, а мы робім вялікае сьвята”.
Шмат людзей выказваліся наконт таго, што няёмка сьвяткаваць у дзень, калі ўвесь хрысьціянскі сьвет памінае ахвяраў тэракту ў ЗША і адразу пасьля жалобы ў суседняй Расеі.
Я сустрэла на вуліцы інжынэра-будаўніка Валянціна Мацкевіча. Вось што ён сказаў:
(Мацкевіч: ) “Тое, што з такой вялікай помпай праводзяцца сьвяткаваньні, асабліва 11 верасьня?! Трэба папросту ці ня быць палітыкам, а, калі быць, то гэта як бы выклік сусьвету. Фактычна гэта дата адліку найвялікшага тэрарыстычнага акта ў ЗША. Яно не ўпісваецца ні ў якія межы. Гэта не цывілізавана”.
Юнакі, якіх я спытала ці падабаецца ім сьвята, казалі, што для іх не прынцыпова, што за сьвята, галоўнае – што можна піць піва і іншыя напоі, як дарослым.
А што кажуць міліцыянты і мэдыкі: якія вынікі сьвяткаваньня? Усе яны адзначылі, што зашмат было людзей нападпітку. Але самае сумнае тое, што сярод падлеткаў – сотні п’яных. Лекары 9 клінічнага шпіталя суткі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Зашывалі пабітыя сківіцы й галовы. У шпіталі хуткай дапамогі некалькі юнакоў трапілі ў аддзяленьне таксыкалёгіі з алькагольным атручваньнем. Ва ўзмоцненым рэжыме працавалі ўсе 10 шпіталёў сталіцы. Мэдыкі скардзіліся, што працы ім хапала.
А вось міліцыянты казалі, што затрымлівалі толькі тых п’яных, якія паводзілі сябе агрэсіўна, а потым адпускалі. Затрымалі некалькі груповак моладзі, якія кідаліся ў бойку паміж сабой. Увечары ў суботу і ў нядзелю затрымалі некалькі п’яных хуліганаў. Сёньня будуць судзіць тых, каго адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік за дробнае хуліганства.