У актавай зале гатэля “Кастрычніцкі”, дзе ладзіўся сэмінар, спэцслужбы ўчынілі дагляд ягоных удзельнікаў. Асаблівую цікавасьць супрацоўнікі КГБ праявілі да госьця сэмінару, маладога сацыял-дэмакрата са Швэцыі Альбэна Далена. Яго завялі ў асобны кабінэт, задавалі шмат пытаньняў пра мэту візыту ў Беларусь, здымалі на відэакамэру.
Пасьля допыту Альбэн Дален сказаў карэспандэнту нашага радыё, што “будзе вельмі дзіўна, калі ў Беларусі пройдуць сумленныя выбары”.
Пасьля допыту Альбэн Дален сказаў карэспандэнту нашага радыё, што “будзе вельмі дзіўна, калі ў Беларусі пройдуць сумленныя выбары”.