Спадар Кобрынец спаслаўся на тэракты ў Маскве і сказаў, што хоча высьветліць, чаго сабраліся людзі ў памяшканьні БНФ. Ён выходзіў вонкі, кансультаваўся па мабільным тэлефоне. Пад вокнамі дзяжурылі два чалавекі ў цывільным. Нарэшце, спадар Кобрынец склаў “акт праверкі” арганізацыі БНФ. У акце ён напісаў, што людзі зьбіраліся абмеркаваць праблемы беларускай мовы й адкрыцьця беларускіх школ, а таксама – выбарчае заканадаўства. Прысутныя сапраўды абмяркоўвалі тое, як праводзіць незалежнае назіраньне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Аб’яднаньне “Партнэрства” 10 верасьня ў адным гарадзенскім начным клюбе павінна было правесьці канцэрт беларускамоўнага року з удзелам мясцовых гуртоў. Аднак канцэрт не адбыўся: арганізатарам патлумачылі, што “негалосная” забарона сыходзіла ад людзей са спэцслужбаў, якія параілі не праводзіць ніякіх мерапрыемстваў да 17 кастрычніка – да дня правядзеньня рэфэрэндуму.