Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм прыняў адмысловую заяву, у якой асуджаюцца парушэньні правоў чалавека ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Прага “Польскі Сэйм з занепакоенасьцю глядзіць на апошнія падзеі ў Беларусі, якія сьведчаць аб парушэньнях правоў чалавека і абмежаваньнях правоў беларускіх грамадзянаў”, гаворыцца ў заяве.

Польскія парлямэнтары ўнесьлі ў тэкст дакумэнту канкрэтныя выпадкі, такія як забарона Беларускай партыі працы ды ліквідацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

У заяве гаворыцца, што ў камуністычныя часы падтрымка Захаду была вельмі важная для польскіх дэмакратычных сілаў, таму цяпер яны салідарызуюцца з тымі беларусамі, хто змагаецца за свабоду й дэмакратыю ў сваёй краіне.

“Сэйм заклікае ўлады Беларусі спыніць практыку дыскрымінацыі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, бо толькі безумоўная пашана да нормаў дэмакратыі, а таксама да правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна дазволіць вярнуць Беларусь у эўрапейскую сям’ю вольных народаў”, гаворыцца ў заяве польскага парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG