Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў яшчэ на пачатку ліпеня Харашці паведаміў міністру замежных спраў Беларусі пра свой намер наведаць Беларусь.
На просьбу беларускіх уладаў візы былі перанесены на больш позьні тэрмін – з тым, каб сумясьціць яго з правядзеньнем у Менску сэмінару па праблемах СМІ. Потым беларускі бок прапанаваў зьмяніць структуру сэмінару, аб`яднаўшы яго зь іншай сустрэчай. Праз пэўны час сэмінар па праблемах СМІ быў наагул адменены. Тым ня менш, Харашці па-ранейшаму зьбіраўся наведаць Беларусь. Дагэтуль ніякага адказу на гэты конт ён не атрымаў. У верасьні 2003 году ў такой самай сытуацыі апынуўся былы прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Фраймут Дувэ, на чый візыт беларускія ўлады таксама не далі згоды.
"Адсутнасць адказу на дыпляматычнай мове заўсёды абазначае адмову. Тое, што на працягу года прадстаўнікі АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ ня могуць трапіць у Беларусь, можна патлумачыць толькі тым, што сытуацыя са свабодай слова ў нас сапраўды крызысная”, – гэтак пракамэнтавала сытуацыю старшыня "Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.