Сёньня ўвечары праз шэсьцьдзесят год пасьля першай пастаноўкі “Паўлінкі” на сцэну Купалаўскага тэатру выйдуць адразу тры Паўлінкі — Ала Доўгая, Зоя Белахвосьцік і Сьвятлана Зелянкоўская. Ала Доўгая іграла на сцэне Паўлінку 17 гадоў:
(Доўгая: ) “Мне пашчасьціла вельмі, таму што я пражыла як бы дзьве маладосьці. Мне давялося працаваць зь вялікімі артыстамі, якія зрабілі славу гэтаму спэктаклю — Ржэцкай, Глебавым, Камінскім… Гэтая роля, Паўлінкі, той, каму яна выпадае на лёс, гэта лятарэйны білет”.
Пераемніцай Алы Доўгай у ролі “Паўлінцы” на сцэне Купалаўскага тэатру стала Зоя Белахвосьцік, якая выконвала яе на працягу 18 гадоў:
(Белахвосьцік: ) “Гісторыя “Паўлінкі”вельмі вялікая ня толькі для нашага народу, але і для маёй сям’і асабіста. Калі мне даручылі ролю “Паўлінкі”, я хвалявался можа больш таму, што мой дзядуля выконваў ролю Пустарэвіча, і гэта для мяне было так адказна, што калі іграла першы спэктакль, сваю прэм’еру, я нават забылася клункі праз акно выкінуць”.
Ролю “Паўлінкі” Зоя Белахвосьцік перадала маладой актрысе Сьвятлане Зелянкоўскай.
(Зелянкоўская: ) “Кожны спэктакль — гэта падзея для мяне. Я іду з такой радасьцю, з такім добрым хваляваньнем, якое вельмі важнае для актора, калі ты адчуваеш, што сцэна, сапраўды, гэта месца, дзе ты можаш зноў і зноў адчуць сябе на нейкай вышыні. “Паўлінка” дазваляе гэтую вышыню адчуць”.
Дырэктар нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Генадзь Давыдзька лічыць, што беларуская “Паўлінка” вартая быць занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса:
(Давыдзька: ) “Так доўга не жывуць нармальныя спэктаклі, таму ён ненармальны спэктакль, спэктакль-музэй. Сама п’еса Янкі Купалы зусім пра іншае. Гэта вельмі сумная гісторыя, страшная гісторыя. Пастаноўшчыка спэктакля ў тыя часы вымушалі менавіта так паставіць яго. І ён паставіў як нейкую камэдыю сьцьвярджальную з клясычным такім клясавым падыходам. Ну і можа… Так і трэба было ставіць…”
Увечары акторы будуць сустракаць гледачоў ля ўваходу ў тэатар песьнямі й танцамі. А ўдзень у часе рэпэтыцыі ля дзьвярэй тэатру да актораў падышлі людзі ў цывільным з адміністрацыі прэзыдэнта і загадалі зайсьці ў памяшканьне тэатру: ад рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў гэты момант павінен быў ад’ехаць картэж прэзыдэнта Ірану Хатамі. Чым яму маглі перашкодзіць акторы, людзі ў цывільным не патлумачылі.