У жніўні 1988 году ў Чылі было адмененае чарговае ваеннае становішча, якое дзейнічала з 1984 году. На той момант генэрал кіраваў дзяржавай ужо 15 гадоў – з часу ваеннага перавароту. На 5 кастрычніка 1988 году ён прызначыў рэфэрэндум. Чылійцы павінны былі ратыфікаваць аўтаматычны працяг тэрміну ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў яшчэ на 8 год. У адваротным выпадку Піначэт, паводле уласнай Канстытуцыі, знаходзіўся б ва ўладзе яшчэ адзін год, напрыканцы якога мусілі былі б адбыцца прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары.
Гэта дарэчы, быў ня першы рэфэрэндум, абвешчаны прэзыдэнтам. За 8 год да таго, 11 верасьня 1980 году, у дзень сёмай гадавіны ваеннага перавароту, Піначэт вынес на рэфэрэндум праект новай чылійскай Канстытуцыі. Паводле афіцыйных дадзеных, за ўвядзеньне новай канстытуцыі тады прагаласавала дзьве траціны выбаршчыкаў, супраць – 30%. Той рэфэрэндум фактычна легалізаваў рэжым Піначэта да 1989 года. 1 сакавіка 1981 году распачаўся новы 8-гадовы тэрмін Піначэтава кіраваньня ў якасьці прэзыдэнта.
Аднак напярэдадні рэфэрэндуму, прызначанага на 5 кастрычніка 1988 году, падзеі пачалі разьвівацца інакш, чым спадзяваўся генэрал.
Яшчэ ў лютым 1988 года 19 апазіцыйных партыяў правага, цэнтрысцкага і левага накірунку ўтварылі “Саюз НЕ” з мэтай дасягнуць адмоўнага выніку чаканага рэфэрэндуму й выставіць цэлы спэктар дэмакратычных патрабаваньняў.
Рэфэрэндум 5 кастрычніка 1988 году быў адзначаны нечувана высокім удзелам: прагаласавала 92% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў. Амаль 55% зь іх адказала “не!” на пытаньне рэфэрэндуму, падтрымалі Піначэта 45% выбаршчыкаў.
На хвалі гэтага трыумфу дэмакратычныя партыі здолелі навязаць уладзе перамовы з мэтай правесьці шырокую рэформу Канстытуцыі, якая б дазволіла, хоць і ў абмежаванай форме, увядзеньне дэмакратычнага плюралізму й правядзеньне свабодных выбараў. Саюз “НЕ”, перайменаваны ў Саюз за дэмакратыю, дамогся правядзеньня новага рэфэрэндуму аб зьменах недэмакратычнай Канстытуцыі 1980 году.
У ліпені 1989 году такі рэфэрэндум адбыўся – за дэмакратычныя зьмены Канстытуцыі выказаліся 86% чылійскіх выбаршчыкаў.
Саюз за дэмакратыі вылучыў на прэзыдэнта адзінага кандыдата – лідэра хрысьціянскіх дэмакратаў Патрысіё Аільвіна Асакара. На сьнежаньскіх выбарах 1989 году кандыдат саюзу за дэмакратыю ўжо у першым туры перамог свайго суперніка – стаўленіка Піначэта. 11 сакавіка 1990 года Аільвін атрымаў ад Піначэта прэзыдэнцкую стужку.
Былы прэзыдэнт застаўся пажыцьцёвым сэнатарам.
Сёлета 26 жніўня 88-гадовы Піначэт быў пазбаўлены Вярхоўным судом Чылі сэнатарскага імунітэту. Цяпер яго зноў могуць судзіць за злачынствы й парушэньні правоў чалавека падчас ягонага праўленьня.