“Беларускі аўтакрат Лукашэнка хоча заставацца пры ўладзе і пасля 2006 году”, — піша карэспандэнт “Frankfurter Allgemeine” Маркус Вэнэр. Як вынікае зь ягонай публікацыі, цяперашняя агульная ўвага міжнароднай грамадзкасьцi да тэрарыстычнай хвалі ў Расеі была ўдала выкарыстаная менскім кіраўніком. Пра заплянаваны больш за год таму рэфэрэндум Аляксандар Лукашэнка абвесьціў у аўторак ўвечары. Адпаведныя зьмены ў Канстытуцыі дазволяць зрабіць тэрмін ягонага прэзыдэнцтва неабмежаваным.
Паводле Маркуса Вэнэра, Аляксандар Лукашэнка, які на працягу свайго прэзыдэнцтва перасьледуе апазыцыю з дапамогай розных паліцэйскіх захадаў, нарэшце згубіў усеагульную падтрымку сярод 10-мільённага насельніцтва. Тым часам разрозьненай апазыцыі так і не ўдалося скарыстаць незадаволенасьці суайчыньнікаў. Тэлевізія ў Беларусі па-ранейшаму падкантрольная дзяржаве, а большасьць апазыцыйных газэт ліквідаваная рэжымам. Надзеі часткі апазыцыі на адпаведны ціск Крамля з тым, каб Лукашэнка не пайшоў на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, не апраўдаліся. Учора, у сераду, расейскі МЗС заявіў, што рэфэрэндум — унутраная справа Беларусі. Больш за дзесяць год Масква і Менск вядуць перамовы пра саюзную дзяржаву, аднак наўрад ці бакі ў гэтым цяпер зацікаўленыя.
Што да Канстытуцыі, то яна ўжо была аднойчы парушаная. У 1996 годзе Лукашэнку шляхам нелегітымнага рэфэрэндуму ўдалося працягнуць свае паўнамоцтвы на два гады. Цяпер, паводле апазыцыі, Лукашэнка ізноў выкарыстаў момант. Ён аб’явіў пра плебісцыт менавіта ў той час, калі ўвага міжнароднай супольнасьці прыцягнутая да падзеяў у Расеі, — піша “Frankfurter Allgemeine”.
Другое ўплывовае нямецкае выданьне “Sueddeutsche Zeitung” піша пра канкрэтныя прыкметы рэсаветызацыі Беларусі. “Савецкі Саюз у Менску” —так назваў свой артыкул журналіст Томас Урбан. Публікацыя пачынаецца наступнымі словамі: “Лукашэнка назаўсёды!”
Паводле выданьня, у той самы дзень, як беларуская тэлевізія перадала заяву Лукашэнкі пра рэфэрэндум, гарадзенскі суд вынес рашэньне аб пазбаўленьні волі двух прадпрымальнікаў за абразу прэзыдэнта. У распаўсюджаных бізнэсоўцамі ўлётках гаварылася, што Лукашэнка фактычна душыць прадпрымальніцтва. Дагэтуль, — піша нямецкая газэта, — аднаму расейскаму журналісту, які параўнаў Лукашэнку з Брэжневым у схільнасьці апранацца ў маршальскія строі, быў забаронены ўезд у Менск.
Паводле аўтара артыкулу, гэтыя і многія іншыя прыклады сьведчаць пра вяртаньне Беларусі на савецкі шлях. Беларуская служба бясьпекі, якая па-ранейшаму завецца КГБ, непадкантрольная парлямэнту. У цяперашніх беларускіх падручніках гісторыі ўтрымліваецца характэрная савецкая інтэрпрэтацыя падзеяў. Што да вайсковай падрыхтоўкі ў школе, то яна становіцца абавязковай. Паводле “Міжнароднай амністыі”, Беларусь ёсьць паліцэйскай дзяржавай.
Тым часам, піша “Sueddeutsche Zeitung”, Лукашэнка па-ранейшаму папулярны сярод малаадукаванай часткі насельніцтва. Ён яшчэ раней зразумеў, што за нізкі жыцьцёвы ўзровень насельніцтва трэба рабіць вінаватым канкрэтнага міністра. У беларускім кабінэце міністраў назіраецца бадай што самая высокая цякучасьць кадраў у Эўропе.