У Ваўкавыску сёньня хапае розных чутак. Кажуць, напрыклад, што “дажынкі” могуць перанесьці на 25-га. Але афіцыйна дата і сцэнар пакуль не зьмяняюцца. У сцэнары, як мне казалі, нават заплянаваныя “працяглыя аплядысмэнты” на адрас Аляксандра Лукашэнкі. У гатэлі, які цалкам перарабілі, рыхтуюць “прэзыдэнцкі нумар”. Ну а наконт тэракту мне паведаміла мясцовая журналістка Ганна Вайцешчык:
(Вайцешчык: ) “Чутак увогуле шмат ходзіць. Гавораць, што будзе тэракт. Усе баяцца, нават на “Дажынкі” ня хочуць ісьці, таму што гавораць: вось будзе тэракт. Нейкі прадказальнік прадказаў, што ў маленькім гарадку будзе вялікі сход людзей і пацерпіць шмат людзей”.
(Карэспандэнт: ) “А хто гаворыць пра гэта?”
(Вайцешчык: ) “Едзеш у аўтобусе, і асабліва бабулі паміж сабой размаўляюць з гэтай нагоды”.
Ганна дадае, што месяц таму шмат людзей зьбіраліся ў Краснасельскім, дзе адзначалі 90-годзьдзе цэмэнтнага заводу. Дык тады гаварылі, што тамака тэракт здарыцца, але ўсё абышлося.
Супрацоўнік ваўкавыскай “Местной газеты” Юры Галоўкін гаворыць, што чуў, быццам частку коштаў за рамонт дамоў думалі спагнаць з саміх жыхароў. Ён спрабаваў удакладніць у чыноўнікаў, але яны адмаўлялі, што такое можа быць. Аднак бязладзьдзя па-ранейшаму хапае. Гаворыць Юры Галоўкін:
(Галоўкін:) “У нас у апошнім нумары ёсьць матэрыял “Мядзьвежая паслуга”. Бабка тут прыходзіла, плакала: дах так пакрылі – бляху зьнялі, па гнілых дошках пакрылі шыферам, разумееце, і дзіркі – што варона пралезе”.
Юры Галоўкін гаворыць, што найбольш уражвае сьпешка, зь якой сёньня рыхтуюць горад да “Дажынак”.
(Галоўкін: ) “Мы яшчэ будзем сьлёзы на кулак ліць. Я казаў, што пасьля “дажынак” капітальны рамонт гораду зноў трэба будзе рабіць. Я для гэтага нават вынайшаў спэцыяльную назву – “гарадзкі макіяж”. Робяць, канешне, і карыснае, грошы вялікія ня проста закопваюць”.