Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін пра рэфэрэндум: “Цяпер пачнецца шалёны прэсінг па ўсіх напрамках”


Уладзімер Глод, Менск Лідэр беларускіх камуністаў Сяргей Калякін пракамэнтаваў беларускай службе Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб зьмяніць Канстытуцыю і застацца пры ўладзе на трэці тэрмін ці нават даўжэй.

(Калякін: ) “Я абсалютна ўпэўнены, што без грубых фальсыфікацыяў і надзвычайнага ўціску на дзейнасьць выбарчых камісіяў і грубага скажэньня волявыяўленьня грамадзянаў Аляксандру Лукашэнку на гэтым рэфэрэндуме не перамагчы. Таму цяпер пачнецца шалёны прэсінг па ўсіх напрамках. У прыватнасьці, можа быць скарыстаны мэханізм закрыцьця палітычных партыяў, каб паралізаваць дзейнасьць партыяў супраць рэфэрэндуму. Наступіў час ікс, у хадзе якога народ Беларусі мусіць вызначыцца: як ён далей зьбіраецца жыць. І кожны мусіць будзе вызначацца. Тут ніхто ня зможа схавацца, кожны мусіць зрабіць грамадзянскі выбар – і сябры выбарчых камісіяў, і кожны сябра партыяў, і беспартыйны, і звычайны выбаршчык. Яму трэба думаць, як ён будзе жыць далей, як будуць жыць ягоныя дзеці, і што будзе далей з краінай і зь ім асабіста”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG