(Карэспандэнт: ) “Спадар Скрабец, як Вы лічыце, якім будзе стаўленьне да абвешчанага Лукашэнкам рэфэрэндуму з боку іншых, у прыватнасьці заходніх краінаў?”
(Скрабец: ) “Заходнія краіны, а таксама Расея, ужо ня раз выказвалі сваю пазыцыю, што ёсьць Канстытуцыя, ёсьць міжнародная практыка, і акрамя крытыкі, іншага не прыходзіцца чакаць. Пытацца ў народу можна толькі ў тым выпадку, калі няма падтасовак і фальсыфікацыяў. Але заўсёды, калі праводзілі той апошні рэфэрэндум, калі былі мясцовыя і прэзыдэнцкія выбары, яны ж ніколі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Таму і гэты рэфэрэндум ўжо “загатоўлены”, і яго вынікі ведаюць усе, каму патрэбна ведаць. У народу чарговы раз ніхто ня будзе пытацца. Вось у чым справа”.