Захопнікі закладнікаў адмаўляюцца прымаць ежу, ваду і мэдыкамэнты.
Сёньня днём захопнікі вызвалілі 26 жанчынаў і дзяцей. Перамовы зь імі зараз вядзе былы прэзыдэнт Інгушэтыі Руслан Аўшаў і дзіцячы доктар Леанід Рашаль.
(Жанчына: ) “Зразумела нейкія меры трэба прымаць. Уявіце сябе, 11-гадовае дзіця там галоднае сядзіць. Ён толькі каву папіў дома і пайшоў у школу, прыгожа апрануты. Ён так рыхтаваўся. Хлопчык пайшоў у школу, а дачка засталася. Яна спазьнілася крыху”.
Гэта голас маці аднаго з вучняў, якіх утрымліваюць нападнікі.
Карэспандэнт нашага радыё Дзьмітры Аляксандраў перадае з Бэслана.
(Аляксандраў: ) “Усю ноч былі чутныя адзіночныя стрэлы ці кароткія кулямётныя і аўтаматныя чэргі. Некаторы час таму з захопленай школы былі зробленыя стрэлы ў бок прыватнага дому, але ніхто ня быў паранены. Астатнія стрэлы былі ўнутры школы.
Пакуль невядома, чаго патрабуюць людзі, якія захапілі школу, і нават хто яны. Расейскае агенцтва “Ітар-ТАСС” паведаміла, што захопнікі патрабуюць вызваліць людзей, арыштаваных у сувязі з чэрвеньскім рэйдам у Інгушэтыю, але пацьверджаньняў гэтага паведамленьня няма.
Міністар унутраных справаў Паўночнай Асэтыі Казбэк Дзанціеў паведаміў, што ўлады вядуць перамовы з захопнікамі, але тыя адхіляюць усе прапановы”.
(Дзанціеў: ) “Прапановы ад нас прагучалі да трох гадзінаў ночы. Першая прапанова – замяніць дзяцей-закладнікаў такой жа колькасьцю дарослых. Адказ – не. Другі варыянт – мы пайшлі на большае. Мы прапаноўваем вам чысты калідор, гарантуем вам бясьпеку, сыдзіце адсюль, пакіньце нашых дзяцей і людзей у спакоі. Адмовіліся. Далей гэтая праца будзе працягвацца”.
Кіраўнік паўночнаасэтынскага МУС паведаміў, што сярод асобаў, што захапілі школу – ураджэнцы Чачэніі, Інгушэтыі й іншых рэгіёнаў Расеі.
Захопнікі школы пагражаюць забіць дзяцей і падарваць будынак, калі расейскія сілы паспрабуюць узяць школу штурмам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін адмяніў свой візыт у Турэччыну. Сёньня, прымаючы ў Крамлі караля Ярданіі Абдалу, Пуцін заявіў:
(Пуцін: ) “Тое, што зараз адбываецца ў Паўночнай Асэтыі – жахліва. Жахліва і таму, што сярод закладнікаў –дзеці. Гэтая акцыя можа падарваць хісткі балянс міжканфэсійных і міжнацыянальных адносінаў у рэгіёне”.
Пуцін падкрэсьліў, што галоўная задача палягае ў тым, каб выратаваць закладнікаў. Ён заявіў, што ўсе дзеяньні расейскіх сілаў бясьпекі будуць падпарадкаваныя гэтай задачы.
Прадстаўнікі лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава адмаўляюць датычнасьць супраціву да захопу школы ў Бэслане.
У маскоўскім аэрапорце “Внуково” сёньня быў затрыманы карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі, які накіроўваўся на Паўночны Ўсход. Паводле яго, ён быў затрыманы па абвінавачваньні ў спробе правесьці выбуховыя рэчывы. Паведамляецца таксама, што расейскія ўлады чыняць перашкоды прадстаўнікам іншых замежных мэдыяў патрапіць у раён крызысу.
Фотаздымак © Reuters
Гл. таксама Ці трэба, каб міліцыя ахоўвала беларускія школы? Vox Populi: Што трэба зрабіць, каб не дапусьціць тэрарызму ў Беларусі?