(Карэспандэнтка: ) “Ці задаволены вы ўзроўнем адукацыі ў беларускіх школах і як яго падвысіць?”
(Спадарыня: ) “Не, не задаволена. А як падвысіць? Цяжка сказаць. У нас вельмі слабая матэрыяльная база. У настаўнікаў няма фізычнай магчымасьці даць дзецям тое, што яны павінны даваць. Яны не пасьпяваюць аднавіць сваіх фізычных сілаў, калі прыходзяць дадому”.
(Спадар: ) “Пасьля школы дзіцяці вельмі цяжка потым з той базай, я\кую яму дае беларуская школа, адразу паступіць у ВНУ. Адпаведна даводзіцца наймаць рэпэтытараў, а гэта дадатковыя выдаткі. Я лічу, што лепш адразу ўводзіць платную адукацыю, альбо прыватныя школы, каб дзеці атрымлівалі годную адукацыю”.
(Спадар: ) “Я паступіў сёлета ў БНТУ. Мяне навучылі, і я паступіў без складанасьцяў”.
(Спадар: ) “У прынцыпе, так, таму што я навучаюся ў ліцэйскай клясе. Адукацыя на ўзроўні выкладчыкаў ВНУ, таму я задаволены”.
(Спадарыня: ) “Я скончыла школу, 9 клясаў, музычную вучэльню і цяпер паступіла ва ўнівэрсытэт культуры на завочнае навучаньне. Пакуль што ўсё задавальняе. У школах вялікая нагрузка на вучняў, трэба больш прадметаў, дзе яны маглі бы адпачыць, паехаць на экскурсію замест урокаў”.
(Спадарыня: ) “Я задаволена, аднак гэтая дзесяцібальная сыстэма не заўсёды дазваляе ацаніць дзяцей гэтак жа, як ацэньвалі паводле пяцібальнай сыстэмы. Бо ў некаторых школах самі настаўнікі не засвоілі яе канчаткова. З гэтай прычыны бываюць праблемы”.
(Спадар: ) “На маю думку, у нас вельмі добрая адукацыя ў параўнаньні з той жа Эўропай. У нас вельмі далікатныя людзі працуюць у гэтай сфэры. У нас цяпер гэта ўсё шчыльна ўзялі пад кантроль”.
(Спадарыня: ) “Вельмі задаволена. Мы з Барысава, спэцыялізаваная школа — вельмі добрая. Ведаў атрымліваюць нават болей, чым мы атрымлівалі ў свой час”.
(Спадарыня: ) “Сёлета я паступіла ў Менскі лінгвістычны каледж…”
(Спадарыня: ) “А я засталася вучыцца ў той жа гімназіі, дзе мы разам вучыліся, а яна пайшла ў каледж. Наша школа дазваляе нам мець некалькі спэцыяльнасьцяў пасьля заканчэньні. Такім чынам, мы задаволеныя”.
(Спадарыня: ) “Ад дзяцей залежаць посьпехі ў навучаньні. Калі дзеці стараюцца, то і выкладчыкі задаволеныя”.
(Спадар: ) “Я вучуся ў школе з матэматычным ухілам. Там узровень выкладаньня матэматыкі вельмі высокі. Магу паступіць у ВНУ. А так у Беларусі, наколькі я ведаю, у вёсках слабы ўзровень адукацыі, у горадзе — больш высокі”.
(Спадарыя: ) “Я вельмі задаволеная, таму што наша адукацыя вельмі якасная. Большасьць з нашых вучняў вельмі адукаваныя. Але некаторыя зь іх паляць, прагульваюць вучобу. Але я лічу, што гэтага хопіць для нашай адукацыі”.