Ці заўважылі дзеці нейкія сёлетнія школьныя навацыі? Учора я на гэтую тэму паразмаўляў з навучэнцамі менскай Нацыянальнай гімназіі №4. Напярэдадні яны наведалі гімназію, каб атрымаць падручнікі, і былі ўражаныя тымі зьменамі, што адбыліся ў інтэр’ерах клясных пакояў. Перадусім яны ўбачылі ва ўсіх клясах і кабінэтах партрэты Аляксандра Лукашэнкі, якіх раней не было. У мінулым навучальным годзе такія партрэты ўпрыгожвалі толькі настаўніцкі пакой ды кабінэт дырэктара. Тыповым выказваньнем маіх юных субяседнікаў ёсьць думка Леакадзіі.
(Леакадзія: ) “Некалькі дзён таму мы атрымлівалі дапаможнікі для новага навучальнага году, і я заўважыла на сьцяне ў нашай клясе партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Мяне гэта зьдзівіла, таму што летась партрэта гэтага яшчэ не было. І, наколькі я ведаю, такія партрэты зьявіліся ў кожнай клясе нашай школы. Дагэтуль у нашым кабінэце віселі толькі сьцяг і герб. Але я ня ведаю, ці дапаможа Аляксандар Рыгоравіч нам лепей вучыцца…”
Лягічна працягваючы думку школьніцы, міжволі ловіш сябе на думцы, што пад партрэтам кіраўніка краіны толькі не хапае лёзунгу: “вучыцца, вучыцца і вучыцца”.
Але, калі сур’ёзна, то, натуральна, зьнешні антураж на навучальны працэс наўрад ці моцна паўплывае. Паводле афіцыйных дадзеных, сёлета ў Беларусі зачыненая 101 школа, з новых – адчыненыя толькі пяць. Спасылкі амаль заўсёды робяцца на дэмаграфічную сытуацыю – маўляў, няма дзяцей, але падтэкстам бачная рэальная прычына: утрымліваць малыя школы дзяржаве проста нявыгадна.
Урэшце атрымліваецца, што школьнікам, якія патрапілі пад скарачэньне (і тычыцца гэта, найперш, вясковых школаў) даводзіцца альбо рабіць шматкілямэтровыя марш-кідкі ў суседнія вёскі, альбо тыднямі жыць у інтэрнатах. Вось тут ужо ніякі партрэт не дапаможа; гэтаксама не суцешыць бацькоў і саміх дзяцей тлумачэньне высокіх чыноўнікаў зь міністэрства адукацыі, што сярэднія школы пераведзеныя ў базавыя, а базавыя ў пачатковыя.
Калі гаварыць пра закрыцьцё пераважна вясковых школаў, дык з гэтага вынікае, што церпяць, пераважна, беларускамоўныя ўстановы, бо найперш беларускія школы захоўваюцца ў вёсках. Гэта яшчэ адзін фактар, які ўплывае на стан беларускамоўнай адукацыі. Тэндэнцыя, пры якой вясковых, беларускамоўных школаў усё менее, а гарадзкіх, цалкам расейскамоўных – усё более, захоўваецца.
За фасадам прыгожай статыстыкі (маўляў, у краіне 2700 школ беларускіх, а цалкам расейскамоўных каля 1350) – рэальнасьць маласуцяшальная. Бо беларускія школы – малакамплектныя, і колькасьць тых, хто навучаецца на расейскай мове, значна большая, чым тых, хто авалодвае ведамі на роднай мове.
Але і тут існуе праблема, якая не патрапляе ў дзяржаўную статыстыку. Так званы чалавечы фактар. Бо ў тых жа на паперы беларускіх школах, зьяўляюцца штогод новыя выкладчыкі, выпускнікі ВНУ, якія заканчвалі ўнівэрсытэты па-расейску. Яны, натуральна, беларускай мовай не валодаюць, і ў беларускіх школах выкладаюць па-расейску.
Такім чынам, праблема вырастае ў сапраўдную піраміду, якую вырашаць трэба комплексна і на высокім дзяржаўным узроўні. Касмэтыка ў выглядзе маніпуляцыі зь пераводамі школ з базавай у сярэднюю ці наадварот, або вывешваньне ў клясах партрэтаў Лукашэнкі сутнасьці справы не мяняюць.