Кіраўніцтва перадвыбарчага блёку “Маладая Беларусь” паведаміла журналістам, што шасьцёра сябраў блёку адмовіліся ад удзелу ў выбарах на карысьць больш моцных прэтэндэнтаў: Валер Мацкевіч у Бабруйску — на карысьць Алеся Чыгіра, Віктар Шляхцін у Глыбокім — на карысьць Яраслава Берніковіча, Алесь Кірдзік і Вадзім Саранчукоў у Горадні — адпаведна на карысьць Алеся Астроўскага ды Сяргея Антусевіча, а Сяржук Ляшкевіч — на карысьць Алеся Мілінкевіча.
Яшчэ сямёра прадстаўнікоў з кааліцыі “Маладая Беларусь” ня здолелі зарэгістраваць сваіх ініцыятыўных групаў збору подпісаў з розных прычынаў. У прыватнасьці, Генадзь Кучко, які ўзначальвае берасьцейскую філію грамадзкага аб’яднаньня “Розныя — роўныя”, ды кіраўнік суполкі “Маладога фронту” ў Маларыце Андрусь Хоміч сутыкнуліся зь ціскам на сябраў уласных ініцыятыўных групаў, а Сяржук Бахун, які зьбіраўся балятавацца ў Берасьці, ня быў зарэгістраваны таму, што даслаў дакумэнты ў акруговую камісію па пошце, а не прынёс асабіста. Іншыя прэтэндэнты дапусьцілі, паводле кіраўніка блёку “Маладая Беларусь” Паўла Севярынца, тэхнічныя памылкі.
Між іншым, сьпіс “Маладой Беларусі” за наступныя выходныя можа пашырыцца з чатырнаццаці да сямнаццаці асобаў, якія могуць быць вылучаныя на зьездах палітычных партыяў. Вядома, што Вольга Карач спадзяецца быць вылучанай на зьезьдзе “Народнай грамады”, а Сяржук Бахун — на зьезьдзе Партыі БНФ.