Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пяцёрка” правяла нараду сваіх актывістаў


Галіна Абакунчык, Менск Грамадзянская ініцыятывы “Пяцёрка + ” правяла нараду ў справе падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Сябры ініцыятывы абмеркавалі адзіны сьпіс кандыдатаў ад дэмакратычнага блёку, сыстэму кантролю за выбарчай кампаніяй, а таксама магчымасьць вылучэньня сяброў палітычных партыяў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі

Сярод іншага сябры ініцыятывы абмеркавалі новыя магчымасьці вылучэньня кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў у тых акругах, дзе іхныя ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя, а таксама дадатковыя мажлівасьці рэгістрацыі прадстаўнікоў незалежнага блёку ў акруговых выбарчых камісіях. Першы этап кампаніі паказаў, што ўладныя структуры гэтаму будуць супрацьдзейнічаць. І тым ня менш, хада падрыхтоўкі да выбараў на сёньняшні дзень дае падставы для аптымізму – заяўляе адзін з сяброў ініцыятывы Анатоль Лябедзька.

(Лябедзька:) “Мы задаволеныя, да прыкладу, як ідзе збор подпісаў у тых сяброў грамадзянскай ініцыятывы, якія здолелі зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы ў зборы подпісаў. Ёсьць добрыя прыклады, калі патэнцыйныя кандыдаты сабралі й 4, 5 і 6 тысячаў подпісаў выбаршчыкаў”.

Сябры грамадзянскай ініцыятывы гэтаксама прынялі рашэньне распачаць навучальныя праграмы для назіральнікаў у рэгіёнах. Заўтра ж адбудзецца сэмінар-навучаньне для сяброў акруговых камісіяў у Менску. Наступнае паседжаньне “Пяцёркі + ” пройдзе ў сераду 1 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG