У мінулую суботу Сьвятаслаў Шапавалаў зь цяжкасьцю выклікаў для Ўладзімера Буханава хуткую мэдычную дапамогу. У сябра моцна разбалелася нага, зламаная і ўзятая ў гіпс яшчэ на пачатку жніўня. Брыгада мэдыкаў прыехала і заявіла Ўладзімеру: паколькі пералом даўні, то трэба зьвяртацца па дапамогу ў паліклініку. Адзінае, на што яны пагаджаліся, — зрабіць абязбольваючы ўкол.
Ад суботы Ўладзімер і Сьвятаслаў і распачалі галадоўку. Вось што распавёў нашаму радыё Сьвятаслаў Шапавалаў:
(Шапавалаў: ) “Асабіста я распачаў галадоўку паводле наступных прычынаў. Адсутнасьць пашпарту, навязваньне нам кадаванага пашпарту і нявыдача альтэрнатыўных дакумэнтаў. Уладзімер зламаў нагу, і ніякай мэдычнай дапамогі яму цягам месяца не аказвалася. Гэта апошні акт адчаю”.
Галадоўку маладыя людзі наважаныя працягваць да таго часу, пакуль органы ўлады ня выдадуць ім любых альтэрнатыўных дакумэнтаў замест пашпартаў з асабістымі нумарамі:
(Шапавалаў: ) “Узяць пашпарт сёньня — гэта ператварыць чалавека ў раба якойсьці сыстэмы”.
Спадар Шапавалаў і Ўладзімер Буханаў паводле рэлігійных матываў адмаўляюцца атрымліваць пашпарты з асабістымі нумарамі. Адсутнасьць дакумэнтаў і стварае маладым людзям, настаўнікам гісторыі з унівэрсытэцкай адукацыяй, перашкоды ва ўладкаваньні на працу і нават у атрыманьні мэдычнай дапамогі.
Летась спадары Шапавалаў і Буханаў уцяклі ва Ўкраіну з прычыны немагчымасьці рэалізаваць у Беларусі свае грамадзянскія і палітычныя правы. Аднак палітычнага прытулку ва Ўкраіне яны не атрымалі. Вярнуўшыся дадому, уцекачы адмовіліся ад беларускіх пашпартаў з асабістым кодам. Вернікі Сьвятаслаў і Ўладзімер лічыць, што код не павінен замяняць хрысьціянскіх імёнаў. У Эвангельлі да таго ж сказана: у апошнюю гадзіну вернікам будуць даваць такія нумары, якія называюцца пячаткаю зьвера, альбо Антыхрыста.
Яшчэ тры гады таму Беларуская праваслаўная царква зьвярталася да кіраўніка дзяржавы з просьбай прадугледзець магчымасьць атрыманьня пашпартаў для вернікаў без асабістага нумару. Аднак рэальных крокаў у гэтым кірунку ня было зроблена.