У мінулыя выходныя БСДП “Народная грамада” на паседжаньні свайго Цэнтральнага камітэту вылучыла 56 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Напярэдадні паседжаньня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына зазначыла, што кандыдаты ад партыяў, вылучаныя ня зьездамі, а нейкімі іншымі органамі, ня будуць зарэгістраваныя. Выбарчы кодэкс патрабуе, каб кандыдатаў вылучалі “вышэйшыя рэспубліканскія органы” партыяў, у статуце ж “Народнай грамады” да такіх аднесеныя і зьезд, і Цэнтральны камітэт. Гаворыць лідэр партыі Мікола Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Мы з усіх бакоў абмеркавалі гэтую сытуацыю, яшчэ раз уважліва паглядзелі Выбарчы кодэкс і свой статут, і прыйшлі да высновы, што мы дзейнічаем у прававых рамках. Цяпер ужо кандыдаты вылучаныя, і на працягу пяці дзён, з суботы, пратаколы ЦК будуць перададзеныя ў акруговыя выбарчыя камісіі ў адпаведнасьці з артыкулам 66 Выбарчага кодэксу”.
Мікола Статкевіч паведаміў, што ад імя ЦК партыі накіраваны запыт у Цэнтарвыбаркам з просьбай афіцыйна патлумачыць гэтую сытуацыю. Што перашкаджае “Народнай грамадзе” да 6 верасьня, да канца тэрміну вылучэньня, правесьці і зьезд партыі? Мікола Статкевіч кажа, што ёсьць пэўныя статутныя цяжкасьці: на правядзеньне чарговага зьезду патрабуецца тры месяцы, тэрміны ж арганізацыі пазачарговага зьезду не рэглямэнтаваныя. Аднак ёсьць і пэўны прынцыповы момант. Гаворыць спадар Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Мы баімся, што калі яны да такіх відавочных рэчаў чапляюцца, зразумелых, запісаных у законе… У нас статут перарабляўся пад дзейны Выбарчы кодэкс, там фармулёўкі нават такія самыя. Рэспубліканскія кіроўныя органы — у нас ёсьць разьдзел... Але калі ў такіх відавочных сытуацыях нейкія трактоўкі, то што будзе ў іншым… Вось мы пра гэта думаем. Мы будзем шукаць выйсьця”.
Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік прызнаў, што ёсьць пэўныя супярэчнасьці ў гэтай сытуацыі, але ЦВК сам ня можа сказаць, ці правамоцны Цэнтральны камітэт БСДП вылучаць кандыдатаў:
(Лазавік: ) “Мы ня будзем тут аналізаваць юрыдычнай карэктнасьці таго ці іншага запісу. Хутчэй за ўсё, мы прапануем разабрацца ў гэтай сытуацыі Мінюсту”.
Вядомы беларускі юрыст Міхаіл Пастухоў лічыць, што права на баку “Народнай грамады”:
(Пастухоў: ) “Я лічу, што абсалютна магчыма вылучаць кандыдатаў як зьездам, які працуе аднадзённа ці двухдзённа, гэтак і Цэнтральным камітэтам, які стала дзейнічае як найвышэйшы орган партыі”.
Тым часам іншыя палітычныя партыі скардзяцца на ціск уладаў падчас кампаніі збору подпісаў. Напрыклад, офіс АГП правяраў сьледчы АБЭЗ Першамайскага раёну Менску, шукаў друкаваную прадукцыю “Пяцёркі плюс”. А ў ініцыятыўнай групы лідэра АГП Анатоля Лябедзькі працягваюцца складанасьці зь міліцыяй на пункце збору подпісаў у менскім мікрараёне Сухарава. Некаторых зборшчыкаў міліцыя нават часова затрымлівала. Аднак у рэгіёнах сытуацыя яшчэ горшая, паведаміў А.Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Мы адзначаем, што ў шэрагу рэгіёнаў ідзе проста шалёны ціск на сяброў ініцыятыўных групаў, якія зьбіраюць подпісы і па Гомельскай вобласьці, і па Магілёўскай”.
Паводле спадара Лябедзькі, найбольшы ціск уладаў адчувае кандыдат ад АГП Леанід Судаленка у Брагіне. Спадар Судаленка накіраваў скаргу ў ЦВК на брагінскія ўлады з прычыны ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы. Гэты зварот перададзены ў пракуратуру, паведаміў спадар Судаленка:
(Судаленка: ) “Людзі проста баяцца, і практычна з 18 чалавек у мяне засталіся тры такія стойкія. А астатнія пасіўныя, не здавалі пасьведчаньняў, але і подпісаў не зьбіраюць”.