Хаця ідэя адзінай эканамічнай прасторы чатырох краін была агучаная іх прэзыдэнтамі паўтара году таму, за гэты час бакі ня здолелі нават канчаткова зацьвердзіць пералік тых пагадненьняў, якія яны зьбіраюцца падпісаць.
Казахстанскі віцэ-прэм’ер Саўат Мынбаеў, які старшыняваў на менскім, 14-м паседжаньні групы высокага ўзроўню, паведаміў, што толькі са сьнежня пачнуцца перамовы наконт тэкстаў пагадненьняў. Што да нядаўняга рашэньня Расеі скасаваць падатак на даданую вартасьць падчас паставак нафты й газу ў краіны СНД, спадар Мынбаеў адзначыў:
(Мынбаеў: ) “Пра спагнаньне ПДВ паводле краіны прызначэньня — гэтыя пытаньні на сёньня зьнятыя паміж Украінай і Расеяй. Паміж Беларусьсю, Казахстанам і Расейскай Фэдэрацыяй будуць дадаткова абмеркаваныя, але прынятае рашэньне аб паскарэньні гэтых працаў, і, мабыць, нават да выхаду на нейкае рашэньне ў верасьні сёлета”.
Саўат Мынбаеў дадаў, што 15 верасьня адбудзецца саміт “чацьверкі” ў Астане. Аднак расейскі віцэ-прэм’ер Віктар Хрыстэнка адразу ўдакладніў:
(Хрыстэнка: ) “15 верасьня, як ужо было пазначана, магчыма, стане й той датай, якая фіксуе пераход з 1 студзеня 2005 году на прынцыпы спагнаньня падатку на даданую вартасьць паводле краіны прызначэньня для ўсіх дзяржаваў “чацьверкі”.
Беларускі віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў на пытаньне пра пазыцыю афіцыйнага Менску адказаў гэтак:
(Кабякоў: ) “Мы заўжды да любога працэсу ставімся з двух бакоў: з аднаго боку станоўча, а зь іншага — ёсьць пэўныя заклапочанасьці ў цэлым шэрагу пытаньняў. Мы гэтыя заклапочанасьці выказалі. Ва ўсялякім разе, мы заклапочаныя тым, каб рашэньне пра ПДВ паводле краіны прызначэньня не прывяло да росту цэнаў, найперш у Рэспубліцы Беларусь. Гэта нас здорава турбуе”.
Дык калі Расея пяройдзе на міжнародныя прынцыпы гандлю падчас паставак нафты і газу ў Беларусь? Гэтае пытаньне я адрасаваў расейскаму віцэ-прэм’еру Віктару Хрыстэнку.
(Хрыстэнка: ) “Разьвязаньне пытаньня пра пераход на прынцып спагнаньня ПДВ паводле краіны прызначэньня, яго рэалізацыя ў “чацьверцы” мае для кожнай краіны свае асаблівасьці. Што характэрна для беларуска-расейскіх у гэтым выпадку дачыненьняў — што падпісаньне й прыняцьцё гэтага дакумэнту будзе суправаджацца другім беспрэцэдэнтным дакумэнтам, які зацьвярджае парадак кантролю за таварамі ў выпадку, калі адсутнічае мытная мяжа”.
Расейскі віцэ-прэм’ер дадаў: для таго, каб кампэнсоўваць падатак на даданую вартасьць сумленна, трэба стварыць дастаткова сур’ёзную электронную сыстэму кантролю за рухам тавараў. Віктар Хрыстэнка не адказаў на пытаньне, калі такая беларуска-расейская сыстэма будзе створаная.