А выдаваць газэту павінна рэдакцыя, зарэгістраваная ў якасьці юрыдычнай асобы. Спадар Улан, аднак, зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне міністэрства ў гаспадарчым судзе.
Рамуальд Улан ня згодны зь лістом зь Міністэрства інфармацыі. Ён лічыць, што на законных падставах выдае сваю газэту й спасылаецца пры гэтым на артыкул другі “Закону аб друку”.
(Улан: ) “Пад рэдакцыяй сродку масавай інфармацыі маецца на ўвазе арганізацыя, установа, прадпрыемства, асобныя грамадзяне, якія ажыцьцяўляюць выпуск масавай газэты. “Асобныя грамадзяне” гэта і ёсьць індывідуальныя прадпрымальнікі”.
За апошнія паўтара году выхад “Новой газеты Сморгони” прыпыняўся некалькі разоў. Рамуальд Улан спрабаваў зарэгістраваць унітарнае прадпрыемства, якое стала бы выдаўцом. Аднак улады яго не зарэгістравалі. Зварот спадара Ўлана ў гаспадарчы суд вынікаў ня даў.
Летась напачатку кастрычніка Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выхад “Новой газеты Сморгони”. Падстава: яе выдаўцом тады быў не заснавальнік газэты Рамуальд Улад, а іншая асоба. Аднавіць выданьне яму ўдалося толькі 19 траўня, выйшлі 14 нумароў. Але цяпер міністэрства ўжо не задавальняе менавіта тое, што спадар Улан і заснавальнік, і выдавец адначасова.