18 жніўня а 14-й гадзіне два пункты збору подпісаў у падтрымку дэмакратычных вылучэнцаў працавалі ля гандлёвага дому “Рэчыцкі” і побач з рынкам “Давыдаўскія рады”. Прычым на апошнім зь іх зьбіралі подпісы адразу за дваіх прэтэндэнтаў – прадпрымальніцу Тацяну Марчанка і прадстаўніка кааліцыі “Пяцёрка плюс”, сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.
Зборшчыца подпісаў на карысьць Тацяны Марчанка спадарыня Шчукіна заўважае, што гамельчукі адвыклі ад вулічных перадвыбарчых кампаніяў. Многія проста баяцца прылюдна ставіць подпісы:
(Шчукіна: ) “Існуе страх паставіць подпіс. Многія лічаць, што яны такім чынам трапляюць пад нейкае назіраньне. Яны ўжо расчараваныя ва ўсіх гэтых уладных інстытуцыях, паколькі не заўважаюць паляпшэньня ў сваім жыцьці”.
Што ляжыць у аснове баязьлівых паводзінаў выбарцаў, патлумачыла адна з гараджанак, якая назвалася Натальляй Васільеўнай:
(Спадарыня Натальля: ) “Думаю, што з працы выганяць у першую чаргу. Месца ня будзе. Націск з боку начальства палохае”.
Я пацікавіўся ў вылучэнца “Пяцёркі плюс”, прэтэндэнта на кандыдацкі мандат у акрузе №36 Васіля Палякова: можа ў такім разе няма сэнсу зарганізоўваць пункты збору подпісаў на вуліцах?
(Палякоў: ) “Гэтыя пункты неабходныя. Яны дазваляюць ня толькі асобным людзям у кватэры, да якіх прыйшла ініцыятыўная група, паставіць свае подпісы, але і ўсім жадаючым. Акрамя таго, многія, хто нават ня ставіць свае подпісы, бачаць, што ёсьць людзі, гатовыя зьбіраць іх, гатовыя адкрыта заявіць, што яны супраць рэжыму, супраць гэтай сыстэмы – і яны ідуць ад кааліцыі “Пяцёрка плюс”. Кааліцыя не баіцца працаваць сярод людзей, выстаўляць такія вось пункты збору подпісаў, не баіцца дыялёгу з простымі людзьмі”.
У рэгіёне вылучэнцы дэмакратычных партыяў зарэгістравалі звыш двух дзесяткаў сваіх ініцыятыўных групаў.
Зьбіраюць подпісы ў сваю падтрымку і 8 цяперашніх дэпутатаў парлямэнту. Праўда, большасьць зь іх выкарыстоўвае яшчэ й адміністрацыйны рэсурс – вылучэньне ў кандыдаты ад працоўных калектываў. Прадстаўнікі палітычных партыяў такіх магчымасьцяў ня маюць.