“Беларуская мова адродзіцца дзякуючы трасянцы” – такое выказваньне старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава прыводзіць сёньняшняя “Белорусская газета”. У артыкуле “Беларусь! Твой народ дачакаецца…” аглядальнік газэты спрабуе высьветліць, з чаго вынікае гэтакі аптымізм спадара Трусава. Вядомы грамадзкі дзеяч лічыць, што цяпер Беларусь апынулася ў свайго кшталту ізаляцыі ад уплываў расейскай літаратурнай мовы, бо сюды больш не прыяжджаюць “маладыя спэцыялісты”, носьбіты гэтай мовы. Згодна з тэорыяй спадара Трусава, расейскамоўнае насельніцтва паступова асымілюецца ў асяродку, бальшыня прадстаўнікоў якога, у тым ліку й чыноўнікі, размаўляюць на трасянцы. А пасьля, праз 25-30 гадоў беларусы паступова загавораць на літаратурнай беларускай мове. Таму аўтар артыкула раіць беларусам, якія хочуць уратаваць родную мову, забыцца на “наркамаўку” ці “тарашцевіцу”, а пачаць менавіта з “трасянкі”.
“Наш чалавек з Аўстраліі” – матэрыял пад такім загалоўкам можна прачытаць у апошнім нумары “Віцебскага кур’еру”. Лёс звычайнага вясковага хлопца з Пастаўшчыны Каэтана Коласа рэзка зьмяніўся ў гады Другой усясьветнай вайны, калі яго вывезьлі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Затым ён апынуўся на далёкім аўстралійскім мацерыку, дзе пражыў 55 гадоў, а сваякі лічылі, што яго больш няма ў жывых. Цяпер Каэтан Колас зноў наведаў радзіму. У 82 гады ён дастаткова жвавы й рухавы; нягледзячы на тое, што доўга жыў на чужыне, зусім не забыў родную мову. Аднак вярнуцца ў Беларусь на стала Каэтан Колас баіцца. Незвычайную гісторыю звычайнага беларуса можна прачытаць у “Віцебскім кур’еры”.
Лунінецкая газэта “Информ-прогулка” піша пра незвычайную судовую справу – чатырох падлеткаў злавілі на клубнічнай дзялцы аднаго з жыхароў вёскі Дворац, калі тыя спрабавалі скрасьці ўраджай. Скрасьці клубніку падлеткі ня скралі, але грады вытапталі. Гаспадар дзялкі вырашыў шукаць праўды ў судзе й выйграў справу – бацькі непаўнагадовых злодзеяў мусяць цяпер заплаціць яму каля 600 тысяч рублёў у якасьці кампэнсацыі за матэрыяльныя страты. Напэўна, такі вось судовы прэцэдэнт крыху напужае іншых ахвочых папасьвіцца на чужых клубнічных градах, спадзяецца аўтар артыкула “Клубнічная справа”.