Дата 12 жніўня не адзіная, якая лічыцца днём моладзі: моладзь можа сьвяткаваць на і 25 студзеня, і 17 лістапада – дні студэнтаў. І апошнюю нядзелю чэрвеня. З 2000-га году сьвяткуецца вось і дзень моладзі 12 жніўня. Паводле дадзеных ААН, моладзь – людзі ад 15 да 24 гадоў – складае пятую частку насельніцтва плянэты. А сёлетні моладзевы фэстываль у Барсэлёне – трэці. Леанід Аверын з цэнтральнага камітэту БРСМ – адказны за фармаваньне дэлегацыі на фэстываль, на пытаньне, ці толькі чальцы Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі паехалі ў Гішпанію адказаў так:
(Аверын: ) “Не, ну што вы! Паехала дэлегацыя камітэту моладзевых арганізацыяў. Узялі з сабою нацыянальныя касьцюмы. Маечкі з сымболікай нацыянальнай. Аўтобус мы папрасілі, і нам выдзеліла Ўпраўленьне справамі прэзыдэнта”.
Дэлегацыя на фэстываль складаецца з 40 чалавек – прадстаўнікоў зарэгістраваных грамадзкіх моладзевых арганізацыяў. Варта нагадаць, што вялікая колькасьць моладзевых грамадзкіх арганізацыяў незарэгістраваная, а многія былі пазбаўленыя Мін’юстам права на існаваньне.
Зрэшты, справа арганізаваць цяперашніх маладых беларусаў у нейкую суполку падаецца дастаткова праблематычнай, калі меркаваць па тым, што адказвалі маладыя людзі на вуліцы на пытаньне аб сфэрах дзейнасьці, дзе яны праяўляюць сваю актыўнасьць, што іх увогуле цікавіць.
(Дзяўчына: ) “Зараз моладзь прымае ўдзел мала ў чым, толькі хіба ў тым, каб пагуляць з кампаніяй”.
(Маладзён: ) “У вобласьці спорту, можа быць, я і актыўны, а ў астатнім я пакуль пасіўны”.
(Карэспандэнтка: ) “У чым выяўляецца ваша актыўнасьць?”
(Дзяўчына: ) “Мы любім гуляць па вечарах”.
(Іншая дзяўчына: ) “Праблемы? Эканамічныя, палітычныя”.
(Дзяўчына: ) “Гэта не да мяне пытаньне”.
(Карэспандэнтка: ) “Наколькі моладзь уплывае на тыя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі?”
(Спадар: ) “Ні на колькі. Абсалютна не ўплывае”.
А вось нефармальны моладзевы лідэр Павел Севярынец – аўтар кнігі “Пакаленьне маладога фронту” лічыць новае пакаленьне вельмі пэрспэктыўным.
(Севярынец: ) “Яно адрозьніваецца велізарным патэнцыялам. Пакуль што гэты патэнцыял сыходзіць у пясок. Ён выкарыстоўваецца і крыміналам, і распустай, і наркаманіяй. Спрабуе асвоіць кавалак гэтай моладзі і лукашэнкаўскі БРСМ. Але большасьць людзей, зь якімі я знаёмы, нават калі яны прымаюць правілы гульні БРСМ – зьніжкі, ідэалёгію – у душы яны ня проста пасьмейваюцца з гэтае ўлады. У душы яны застаюцца, відаць, самымі моцнымі супраціўнікамі гэтае ўлады. Абсалютная большасьць маладых цудоўна разумее, чаго хоча ад яе ўлада, і ўнутрана ціха, але ўпарта супраціўляецца. У большасьці сваёй моладзь зараз чакае. Гэта пакаленьне – галоўны рэсурс дэмакратыі на бліжэйшы час”.
Мяркуючы па актыўнасьці, з усіх дзён моладзі сапраўдны энтузіязм выклікае хіба што дзень сьвятога Валянціна 14 лютага, калі закаханыя абменьваюцца падарункамі.