Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Батуева судзяць за пратэст супраць расейскай вайсковай базы


Севярын Квяткоўскі, Менск Клецкі раённы суд пачаў разгляд справы сябра Партыі БНФ Паўла Батуева, якога абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыяванага шэсьця па вёсках Клецкага раёну. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць расейскай радыёлякацыйнай станцыі (РЛС) “Волга”.

9 жніўня суд забавязаў міліцыянтаў удакладніць, у чым канкрэтна яны вінавацяць Паўла Батуева: у арганізацыі ці ўдзеле у несанкцыяваным шэсьці. Гэтая судовая справа — адно з наступстваў акцыі “РЛС — пагроза для Беларусі”. Цягам 2–5 жніўня група моладзі з Партыі БНФ, жодзінскай арганізацыі “Экаскоп” ды іншых ладзіла палітычна-экалягічны марш па вёсках Ляхавіцкага, Клецкага і Ганцавіцкага раёнаў. Ва ўлётках пратэстоўцаў тлумачылася пазыцыя Партыі БНФ адносна РЛС “Волга”. Партыя лічыць, што расейскі вайсковы аб’ект на тэрыторыі Беларусі замінае інтэграцыі краіны ў Эўразьвяз. Удзельнікі маршу таксама распавядалі пра магчымую экалягічную шкоду станцыі.

На тэрыторыі Клецкага і Ганцавіцкага раёнаў пратэстоўцы сутыкнуліся з прэтэнзіямі мясцовай міліцыі й расейскіх вайскоўцаў. У выніку Павал Батуеў атрымаў позву ў Клецкі раённы суд. Незалежна ад вынікаў судовага разьбіральніцтва, Павал Батуеў ад сваіх намераў не адмаўляецца:

(Батуеў: ) “У наступным годзе мы абавязкова будзем працягваць гэтую акцыю. Менавіта тут, у Клецкім, Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнах”.

Апрача таго, некаторыя з удзельнікаў зьведалі псыхалягічны ціск з боку ўладаў. У прыватнасьці, жодзінцу Сяржуку Савічу пагражаюць адлічэньнем з ВНУ. А ў маладэчанкі Тацяны Лагвіновіч КГБ запатрабаваў характарыстыку зь месца працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG