Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Оргіш: “Улады імкнуцца блякаваць інфармацыйную прастору”


Ігар Карней, Менск Рэдакцыя “Народнай волі” атрымала ліст з друкарні “Чырвоная зорка”, у якім паведамляецца, што друкарня ня мае магчымасьці выканаць дамоўленасьці на выпуск газэты – да моманту скасаваньня прэтэнзій судовых выканаўцаў. Якім быў зьмест сёньняшняга нумару “Народнай волі”, што не дайшоў да чытачоў?

Як кажуць супрацоўнікі рэдакцыі, нічога надзвычайнага, што магло б успрыняцца як падстава да закрыцьця выданьня, у сёньняшнім нумары друкаваць не плянавалася. Вось што распавяла адказная за той выпуск Марына Коктыш.

(Коктыш: ) “У нумары “Народнай волі”, што ня трапіў да чытачоў, на першай паласе было зьмешчана інтэрвію зь Сяргеем Калякіным і Вінцуком Вячоркам, якія тлумачылі Аляксандру Лукашэнку тое, чаго ён так і ня змог зразумець. Пад рубрыкай “Гучная тэма” зьмешчаны матэрыял “Вольга Завадзкая патрабуе дапытаць Лукашэнку ў якасьці сьведкі”. Гаворка тычыцца крымінальнае справы аб зьнікненьні апэратара расейскага тэлеканалу ОРТ Зьмітра Завадзкага... Насамрэч гэта быў звычайны нумар “Народнай волі”, і ў ім не было тых матэрыялаў, якія маглі б аказацца падставай для забароны друкаваць газэту”.

Рэдакцыя “Народнай волі” атрымала ліст з друкарні “Чырвоная зорка”, у якім паведамлялася, што друкарня ня мае магчымасьці выканаць дамоўленасьці на выпуск газэты – да моманту скасаваньня прэтэнзій судовых выканаўцаў. Наколькі зацягнецца такое няпэўнае становішча для супрацоўнікаў выданьня й чытачоў “Народнай волі”, – не бяруцца камэнтаваць нават кіраўнікі газэты.

Адзін са сталых аўтараў “Народнай волі” – аналітык і палітоляг, а зь нядаўняга часу яшчэ й намесьнік рэдактара газэты Вячаслаў Оргіш так тлумачыць сытуацыю, якая склалася вакол газэты.

(Оргіш: ) “Сёньня ўладзе кроў з носу патрэбна блякаваць інфармацыйную прастору. Для чаго? Мы напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Гэта першае. Па-другое, Лукашэнку трэба праводзіць рэфэрэндум і, відочна, што любая незалежная інфармацыя, якая будзе супярэчыць ягоным плянам, дзеяньням, будзе выкрываць іх, – непажаданая. І таму сёньня “Народная воля” стаіць у шэрагу першых газэт, якія падпадаюць калі не пад вынішчэньне, то, як я ўжо казаў, пад блякіроўку. Наколькі гэта зацягнецца – сказаць цяжка, але іншая рэч, што вельмі моцна страцяць нашыя чытачы, уся дэмакратычная грамадзкасьць. Калі “Народная воля” ня будзе выходзіць падчас выбараў, – гэта будзе вялікая страта. Бо ня будзе паступаць інфармацыя, цяжка будзе каардынаваць дзеяньні дэмакратычных сіл, якія змагаюцца сёньня за пэўныя каштоўнасьці й за пэўныя ідэі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG