Амаль палова выпускнікоў паступалі ў дзяржаўныя ВНУ. Адны мне казалі, што паступалі выключна дзеля таго, каб праверыць свае здольнасьці і магчымасьці, іншыя – каб паступіць і атрымаць адукацыю на Радзіме.
Яна Сташкевіч мусіла ехаць вучыцца разам зь некалькімі выпускнікамі ў Чэхію, аднак прыняла рашэньне паступаць у Белдзяржунівэрсытэт на факультэт міжнародных дачыненьняў на спэцыяльнасьць культуралёгія, амэрыканістыка й ангельская мова, і пасьпяхова здала ўступныя экзамэны. Дзяўчынка вырашыла, што будзе вучыцца ў Менску. Яна патлумачыла Радыё Свабода сваё рашэньне:
(Яна: ) “У мяне ёсьць магчымасьць паехаць вучыцца ў Чэхію ў Падэбрады. Перада мной стаіць пытаньне – ехаць у Чэхію, ці заставацца вучыцца тут? Чэхія добрая краіна. Прага прыгожы горад, пра які мараць многія людзі. Але я хачу, каб Менск стаў сапраўднай эўрапейскай сталіцай, а Беларусь – сапраўднай эўрапейскай краінай. Калі ўсе адукаваныя, ну, папросту таленавітыя, здольныя людзі зьедуць, то хто ж застанецца тут, апроч тых, якім, як кажуць, усё абыякава?”
Але ёсьць і іншыя меркаваньні. Чацьвёра выпускнікоў паступалі ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (былы Наргас). Вольга Сёмкіна паступіла на так званае паўплатнае аддзяленьне. Павал Ружыцкі, калі ўбачыў, што паступае толькі на платнае, адмовіўся вучыцца на такіх умовах. Вось, што ён казаў на гэты конт:
(Павал: ) “Пасьля здачы першых экзамэнаў я ўбачыў, што маю шанцы толькі на платнае… Вырашыў, што гэта ня мае сэнсу. Я папросту пайшоў паступаць, каб толькі ўзважыць свае сілы. Ужо вырашана сытуацыя з маім навучаньнем у Польшчы. Мы будзем год вывучаць польскую мову. Праз год я зраблю свой выбар, у які польскі ўнівэрсытэт паступаць і на якую спэцыяльнасьць”.
Люба Аношка і Таня Сяцько паступалі ў Тэатральна-мастацкую акадэмію на акторскае аддзяленьне. Таня сышла пасьля першага туру, а Люба – пасьля другога. У тэатральную акадэмію заўсёды былі вялікія конкурсы. Пры паступленьні шмат залежыць ад таго, наколькі абітурыенты спадабаліся членам экзамэнацыйнай камісіі. Экзамэн ёсьць экзамэнам. Люба паедзе ў Польшчу, а Таня вырашыла ў наступным годзе паступаць у Маскоўскі тэатральны інстытут.
Глеб Лабадзенка таксама вырашыў не ехаць у замежжа. Ён паступіў на журфак БДУ. Такім чынам, у Польшчу, Чэхію і Літву паедуць вучыцца ўсе жадаючыя. Частка выпускнікоў зрабіла свой выбар на карысьць навучаньня на Бацькаўшчыне. Цяпер у ліцэі ідуць уступныя экзамэны. Набіраецца група навучэнцаў на першы курс падпольнага ліцэю.