* “Дзяўчаты Беларусі адгукаюцца на заклік маладых навасёлаў на цалінных землях Казахстану, – заяўляе ў 1954 годзе “Сталинская молодежь”. – У камсамольскіх арганізацыях рэспублікі, на прадпрыемствах і ва ўстановах зь цікавасьцю чытаюць ліст работніц Марынаўскага саўгасу Акмолінскай вобласьці, у якім яны распавядаюць пра сваё жыцьцё. Адной зь першых на патрыятычны заклік адгукнулася работніца Менскай паштовай канторы Тамара Мяшаева. Яна падала ў Ленінскі райкам камсамолу г.Менску заяву з просьбай накіраваць яе ў адзін з раёнаў асваеньня новых зямель”.
* “Пётар Вінцэнтавіч Гарадко, жыхар вёскі Скруньдзі, вядомы як добры музыка-скрыпач… – паведамляе ў 1974 годзе “Советская Белоруссия” сапраўды сэнсацыйную навіну. – Яшчэ пастушком, бывала, змайструе Пётар самаробную скрыпку з дошкі – і вось паплылі няхітрыя гукі… Вялікую радасьць атрымаў малады музыка, калі надарылася магчымасьць набыць уласны інструмэнт. Хоць скрыпку купілі за малы кошт (на кірмашы ў Наваградку), бо старая была й завэзганая, яна мела дужа прыемны тэмбар. Пачысьціўшы яе, Пётар нечакана ўбачыў на ніжняй частцы дэкі аўтограф вялікага Страдывары, дату (1721 г.) і круглую пячатку”.
* “Народная газета”, 1994 год. Апісваецца цырымонія прысягі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі: “Пасля віншавання Аляксандр Лукашэнка прыклаў правую руку да сэрца, а прысягаючы, трымаў яе на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Побач з трыбунай стаяў бел-чырвона-белы сцяг. Словы прэзыдэнцкай прысягі простыя: “Заступаючы на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі”… Прэзыдэнт спаслаўся на Аўрама Лінкальна, які некалі казаў, што сапраўдная дэмакратыя – улада народа, з народа і для народа. Сказаў ён і аб адзіна магчымай дыктатуры – дыктатуры Закона. Яго спадзяванні ляжаць у плоскасці грамадскай згоды”.