Аляксандар Рар прадстаўляе Нямецкую Раду зьнешняй палітыкі – арганізацыю, блізкую да МЗС ФРГ. Ён перакананы, што 10 год лукашэнкавага кіраваньня краінай аказаліся абсалютна згубленымі – з гледзішча беларуска-эўрапейскага супрацоўніцтва. Аднак – лічыць спадар Рар – праўдападобна, што пасьля набліжэньня Эўразьвязу да самых межаў былога СССР Захад ізноў пачынае праяўляць больш увагі да Беларусі. Тыя вялікія надзеі, якія зьявіліся ў Эўропе на пачатку 1990-х, калі Беларусь разглядалася як рэспубліка з найвялікшымі шанцамі інтэгравацца ў Эўразьвяз, завершыліся ў 1994-1995 гадох.
(Рар: ) "Ад пачатку другой паловы 90-х дачыненьні Беларусі з Эўропай былі практычна замарожаны. І гэта настолькі сур''ёзна, што нават цяпер, на пачатку 21 стагодзьдзя, іх немагчыма размарозіць. І цяпер беларускае пытаньне – у паасобку, на ўзроўні Эўразьвязу – ставіцца так: трэба вытрымаць час, калі Беларусьсю будзе кіраваць ужо не Лукашэнка. І ўжо тады папросту нанова пачаць пісаць наступную старонку ўзаемаадносін Беларусі й Эўропы".
(Карэспандэнтка: ) “З вашае пазыцыі, колькі будзе доўжыцца для Эўразьвязу гэтае трываньне?”
(Рар: ) “Думаю, што з боку Захаду будзе чыніцца пэўны, і вельмі сур''ёзны, ціск, каб Лукашэнка сышоў са сваёй пасады. Наколькі гэта рэальна, – цяжка сказаць. Ува ўсялякім разе многае залежыць ад пазыцыі Масквы ў дачыненьні да Менску. Захад кідае цяпер шмат рэсурсаў на тое, каб падтрымаць будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Думаю, што ўскосна й наўпрост будуць падтрыманы апазыцыйныя партыі.
Беларусь зьяўляецца цяпер нейкай выспай на тэрыторыі Эўропы, вакол якой пасьпяхова разьвіваюцца краіны з абсалютна іншымі палітычнымі й эканамічнымі сыстэмамі. Я думаю, што ўсё гэта будзе вельмі моцна адчувацца ў самой Беларусі. Так што мы ня можам гаварыць, быццам Лукашэнка адбудаваў у Беларусі нейкую зачыненую дыктатуру. На Беларусь аказваецца ўсё большы ўплыў – з тым, каб грамадзянская супольнасьць і альтэрнатыўныя партыі атрымалі магчымасьць наноў разьвівацца ў іншых варунках. Я думаю, што парлямэнцкія выбары будуць вельмі ўважліва адсочвацца – як у Эўразьвязе, так і ў Амэрыцы. Ніхто ня хоча, як і большасьць беларусаў, каб у краіне існавала ізаляванае грамадзтва, якое рухалася б невядома куды”.
(Карэспандэнтка: ) “Нядаўна нямецкая прэса пісала, што з запрашэньня арганізацыі, да якой вы належыце, Бэрлін наведала беларуская парлямэнтарка Натальля Машэрава, якая, паводле ізноў-такі вашай прэсы, разглядаецца як магчымая альтэрнатыва Лукашэнку".
(Рар: ) "Так. Спадарыня Машэрава была тут з запрашэньня Рады зьнешняй палітыкі. А два месяцы таму ў Нямеччыне была вялікая дэлегацыя беларускіх апазыцыянэраў, якіх таксама называюць радыкальнымі, бо яны цесна супрацоўнічаюць з заходнімі фондамі. Трэба сказаць, што гэтыя палітыкі набіраюць сілы ў сябе на радзіме, каб удзельнічаць у палітычнай барацьбе, у парлямэнцкай ці прэзыдэнцкай кампаніі.
Аднак ёсьць такое адчуваньне, што большасьць гэтых прадстаўнікоў ня будуць абраны ў часе вольных выбараў. Бо беларускі электарат, скажам так, дастаткова кансэрватыўны, ён шукае гэтак званую палітычную сярэдзіну. І вось да гэтае палітычнай сярэдзіны, як цяпер лічаць на Захадзе, належаць Валер Фралоў і Натальля Машэрава. Думаю, што ў агульнай Эўропе, у якую Беларусь таксама хоча ўвайсьці, інтарэс да альтэрнатыўных палітыкаў зноў пачынае праяўляцца".